Знай свой край

Знай свой край

Тупальшчына. Магіла Вінцэнта – Дуніна – Марцінкевіча

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Тупальшчына.

0

235

15.12.2024

Апісанне

У мястэчку Тупальшчына пахаваны класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін – Марцінкевіч (1808 - 1884). У 1840 годзе недалёка ад гэтых мясцін каля мястэчка Пяршаі пісьменнік набыў сабе фальварак Люцынка, дзе жыў і працаваў доўгі час. У сваім фальварку памёр у снежні 1884 года і адпявалі пісьменніка ў капліцы – пахавальні ў Тупальшчыне. У 1977 годзе на магіле класіка быў усталяваны помнік.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.97392695
Даўгата: 26.85651219

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.12.2024

Тупальшчына. Магіла Вінцэнта – Дуніна – Марцінкевіча

Паміж вёскамі Кіявец і Падневічы, як ехаць з Ракава на Івянец, ёсць мястэчка Тупальшчына, дзе на ўзгорку сярод старых могілак пахаваны класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін – Марцінкевіч (1808 – 1884). Магілу пісьменніка знайсці вельмі проста. Трэба ісці па могілкам на самае ўзвышша, дзе пабудавана мураваная капліца – пахавальня мясцовай шляхты Жаброўскіх. Менавіта ў гэтай капліцы і адпявалі беларускага пісьменніка, магіла якога знаходзіцца з левага боку ад будынка.

 В. Дунін – Марцінкевіч нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы каля Бабруйска. Скончыў у Бабруйску школу, а затым вучыўся ва ўніверсітэце. Працаваў чыноўнікам у Мінску.

У 1840 годзе набыў каля мястэчка Пяршаі фальварак Люцынку і жыў то ў Мінску, то ў сваім фальварку. У сваіх творах апісваў этнаграфічныя і бытавыя рысы беларускіх сялян, напрыклад у творы «Люцінка, або шведы на Літве». Займаўся публіцыстыкай. Пасля анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў нейкі час знаходзіўся ў Мінску ў турме пад следствам. Пасля выхаду з турмы жыў у фальварку Люцынка пад наглядам паліцыі без права выезду. Але і ў такіх умовах працягваў сваю пісьменніцкую і грамадскую дзейнасць. Адчыніў тут школу, напісаў камедыю «Пінская шляхта», ставіў спектаклі. В. Дунін – Марцінкевіч памёр ў сваім фальварку Люцынка 17 декабря 1884 года.

У 1977 годзе ў Тупальшчыне быў усталяваны помнік - бронзавы бюст на магіле пісьменніка.


Каментары

Усяго каментароў: 0