Знай свой край

Знай свой край

Тупальшчына. Капліца – пахавальня Жаброўскіх

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Тупальшчына.

0

232

15.12.2024

Апісанне

У мястэчку Тупальшчына ёсць старыя могілкі, дзе пабудавана ў 19 стагоддзі капліца – пахавальня мясцовага шляхецкага роду Жаброўскіх. Капліца мураваная з бутавага камяня ў стылі неаготыкі. Мае шматярусную чацверыковую вежу – званіцу. Побач з капліцай знаходзіцца магіла класіка беларускай літаратуры пісьменніка і драматурга Вінцэнта Дуніна – Марцінкевіча (1808 – 1884). Даехаць да гэтага месца досыць проста па трасе Ракаў – Івянец і дарога побач ідзе з гістарычным месцам.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.97385123
Даўгата: 26.85643709

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.12.2024

Тупальшчына. Капліца – пахавальня Жаброўскіх

На трасе Ракаў – Івянец паміж вёскамі Кіявец і Падневічы знаходзіцца мястэчка Тупальшчына. З правага боку ад трасы на пагорку вы пабачыце старыя могілкі на якіх пабудавана мураваная капліца – пахавальня Жаброўскіх. Капліца пабудавана ў 1852 годзе і тут хавалі прадстаўнікоў гэтага шляхецкага рода маёнтак якіх знаходзіўся ў мястэчку Тупальшчына. Пасля анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў Жаброўскія патрапілі ў няміласць і іх маёмасць была канфіскавана. Сама вёска Тупальшчына знікла ўжо ў пасляваенны час і ад маёнтка з вёскай застаўся напамін толькі гэтыя могілкі з капліцай.

Менавіта ў гэтай капліцы адпявалі класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна – Марцінкевіча (1808 - 1884), магіла якога знаходзіцца з лева ад увахода каля храма.

 Храм узведзены ў стылі неаготыкі. Будынак вельмі кампактны і гарманічны. Пабудаваны з бутавага камяня. Складаеецца з двух асноўных частак: вежа – званіца, якая на палову свайго аб'ёму выступае з малітоўнай залы. Вежа чатырохярусная, накрыта чатырохсхільным дахам. Уваходны партал і аконныя праёмы маюць стрэльчатае завяршэнне. Малітоўная зала накрыта двухсхільным дахам. Над алтарнай часткай  надбудавана сігнатурка. У інтэр'еры маюцца хоры і двухярусны алтар.

На тэрыторыі могілак ёсць яшчэ некалькі капліц і старых пахаванняў.

Каментары

Усяго каментароў: 0