Знай свой край

Знай свой край

Пяршаі. Касцёл Святога Юрыя і Маці Божай.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Пяршаі.

0

240

14.12.2024

Апісанне

Па трасе Гродна – Мінск каля Валожына ёсць мястэчка Пяршаі з мураваным касцёлам Святога Юрыя. Першы драўляны касцёл быў пабудаваны яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага. Мураваны храм узведзены ў 1933 годзе па фундацыі графа Тышкевіча. У часы гітлераўскай акупацыі нацыстамі былі забітыя два мясцовыя ксянза, якім зараз усталяваны помнік каля касцёла. Пасля вайны касцёл быў зачынены і знесены над фасадам 2 вежы. Пасла распаду СССР праведзена рэканструкцыя храма. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.03567569
Даўгата: 26.68098197

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.12.2024

Пяршаі. Касцёл Святога Юрыя і Маці Божай

Мястэчка Пяршаі знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад Валожына, калі ехаць па трасе з Мінску. Упершыню ў дакументах Пяршаі ўпамінаюцца ў 15 стагоддзі і назва паходзіць ад рачулкі Пяршайкі. У тыя часы мястэчка належыла каталіцкаму касцёлу і ў 1493 годзе было маёмасцю вілінскага біскупа Войцэха. У 16 стагоддзі ўпамінаецца першы касцёл.

 Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі і тут меліся касцёл, плябанія, 2 вадзяныя млыны і карчма. У 19 стагоддзі само мястэчка належыла графу Тышкевічу. Першапачаткова касцёл быў драўляны з двухвежавым фасадам. Вежы былі двухярусныя чацвярыковыя. Перад касцёлам была званіца драўляная таксама двухярусная.

 Мураваны касцёл пабудаваны на цэнтральнай  плошчы ў гады Польскай дзяржавы ў 1933 годзе. Храм узведзены за сродкі графа Бенедзікта Тышкевіча.

 У часы гітлераўскай акупацыі разам з мясцовымі жыхарамі былі забітыя ксянзы Герман і Ахілес. Святары маглі выратавацца, але вырашылі застацца са сваімі прыхаджанамі ў такі трагічны момант. Каля касцёла святарам усталяваны памятны валун.

Пасля вайны касцёл быў зачынены. Будынак перабудаваны, а вежы разабраны. З развалам СССР храм вернуты каталіцкім вернікам. Праведзена рэканструкцыя храма.

 Будынак прамавугольны ў плане, трохнефны, накрыты двухсхільным дахам. На галоўным фасадзе надбудаваны 2 васьмерыковыя вежы – званіцы.


Каментары

Усяго каментароў: 0