Івянец. Івянецкі музей традыцыйнай культуры
Музей
Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., г. Івянец, вул. Музейная, 2
0
224
16.12.2024
Апісанне
У цэнтры горада Івянец ёсць «Івянецкі музей традыцыйнай культуры». Музейная ўстанова размяшчаецца ў мураваным двухпавярховым будынку, які быў пабудаваны за польскім часам у 1930 – х гадах. Музей бярэ свой пачатак з 1957 года, калі ён быў створаны, як мемарыяльны музей Ф. Дзяржынскага, які родам з гэтага рэгіёна. У музеі ёсць некалькі залаў экспазіцыі і налічваецца каля 20 тысяч экспанатаў. Асобнае месца займаюць творы народнага майстра рэзчыка па дрэве Апалінарыя Пупко. Пры музеі працуе Цэнтр рамёстваў, дзе майстры навучаюць ганчарству, ткацтву і кавальству. Пры неабходнасці можна ў музеі замовіць майстар – клас.
Катэгорыі

Платна

Экспазіцыя

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.88847528
Даўгата: 26.73837229
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.12.2024
Івянец. Івянецкі музей традыцыйнай культуры
У цэнтры невялікага горада Івянец знаходзіцца «Івянецкі музей традыцыйнай культуры». Музей размяшчаецца ў двухпавярховым мураваным будынку, які ўзведзены ў 1930 – х гадах у часы Польскай дзяржавы.….
Музей адчынены ў 1957 годзе і лічыўся мемарыяльным музеем Фелікса Дзяржынскага, які нарадзіўся недалёка ад Івянца. З пачатку 1990 – х гадоў супрацоўнікі музея вядуць працу па збору і даследванню прадметаў народнага побыту і мастацтва. З 2006 года музей стаў называцца «Івянецкі музей традыцыйнай культуры». На сённяшні дзень музейны фонд налічвае каля 20 тысяч музейных прадметаў. Экспазіцыя ўстуновы мае 4 зала.
«Гісторыка – этнаграфічны» раздзел, дзе распавядаецца пра культуру і быт жыхароў Івянца і яго ваколіц. Гэта рэдкія фатаздымкі, кнігі і дакументы. Сабрана цікавая інфармацыя пра графа Тышкевіча, род Дзяржынскіх, пра мясцовых пісьменнікаў і настаўнікаў.
Раздзел «Кераміка. Традыцыі і сучаснасць». У гэтым асобным раздзеле распавядаецца пра асаблівасці керамічнай вытворчасці ў Івянцы, якая бярэ свой пачатак з 16 стагоддзя. У 19 – пачатку 20 стагоддзя Івянец лічылі сталіцай ганчарства гэтага рэгіёна і дагэтуль у горадзе працуе керамічнае прадпрыемства.
Асобная экспазіцыя прысвечана народнаму майстру, разьбяру па дрэву, Апалінарыю Фларыянавічу Пупко (1893 – 1948), які паходзіць з вядомага роду Пупко, які вядомы сваімі патомственымі ганчарамі, разьбярамі і майстрамі мулярамі.
Пры музеі з 1998 года працуе Цэнтр рамёстваў, дзе працуюць майстэрні «Ткацтва», «Кузня», «Ганчарства». У майстэрнях добрыя майстры, якія навучаюць свайму рамяству ўсіх жадаючых і пры неабходнасці праводзяць майстар – клас.
Каментары
Усяго каментароў: 0