Знай свой край

Знай свой край

Івянец. Касцёл Міхаіла Архангела і манастыр францысканцаў

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., г. Івянец, вул. Пушкіна, 1

0

256

15.12.2024

Апісанне

Архітэктурнай дамінантай невялікага гарадка Івянец у Валожынскім раёне з'яўляецца каталіцкі касцёл Святога Міхаіла Архангела. Храм пабудаваны ў 18 стагоддзі ў стылі поздняга віленскага барока. Побач з касцёлам узведзены двухпавярховы манастыр францысканцаў. Храм двухвежавы з адным нефам. Вежы шматярусныя і ажурныя. У 19 стагоддзі касцёл перадалі праваслаўным вернікам, а ў савецкія часы хрысціянскую святыню зачынілі. Касцёл і манастыр у апошнія гады адрамантавалі. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.89121647
Даўгата: 26.73736776

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.12.2024

Івянец. Касцёл Міхаіла Архангела і манастыр францысканцаў

У невялікім гарадку Івянец у гістарычным цэнтры ўзвышаецца белы двухвежавы храм Святаго Міхаіла Архангела. Каталіцкі касцёл і манастыр францысканцаў пабудаваны ў 18 стагоддзі, а перад імі пабудавана мураваная сцяна и вежа з брамай.

У 1702 годзе стольнік і падстараста мінскі Тэадор Антоній Ваньковіч фундаваў драўляны касцёл у Івянцы і манастыр францысканцаў. У сярэдзіне 18 стагоддзя ішло будаўніцтва новага мураванага касцёла побач з драўляным касцёлам. Новы касцёл будаваўся ў стылі позняга віленскага барока івянецкім мешчанінам Ансельмам Чаховічам. Храм дабудаваны к 1749 году. Манастыр і гаспадарчыя  будынки займалі вялікую плошчу, якія былі агароджаны мураванай сцяной вышыня якой была 3 – 6 метраў, а шырыня каля палутара метраў. Сярод гаспадарчых будынкаў былі драўляныя стайні, ляднік з амбарам і іншыя пабудовы.

У касцёле бакавы алтар быў асвячоны у гонар Маці Божай Чанстаховай. Яшчэ тры алтары асвячоны ў 1769 годзе.

Пасля анцірасійскага паўстання 1830 – 1831 гадоў уладамі быў зачынены манастыр францысканцаў. А пасля паўстання 1863 – 1864 гадоў касцёл перадалі праваслаўным вернікам і асвяцілі царкву ў гонар Святой Троіцы. У 1920 годзе, калі гэты край быў пад уладай Польшчы, храм вернуты каталікам. У савецкія часы пасля вайны ў 1948 годзе касцёл зачынены. Вернуты вернікам у 1990 годзе пасля чаго пачалася рэстаўрацыя помніка.

Касцёл аднанефны, мае аб'ёмна – прасторавую пабудову ў выглядзе лацінскага крыжа. Галоўны фасад упрыгожаны 2 шматяруснымі вежамі паміж якімі знаходзіцца фігурны баракальны франтон. Будынак манастыра мураваны двухпавярховы.


Каментары

Усяго каментароў: 0