Знай свой край

Знай свой край

Яршэвічы. Царква Ушэсця Гаподняга

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Яршэвічы

0

236

17.12.2024

Апісанне

У Валожынскім раёне на ўскраіне мястэчка Яршэвічы ёсць праваслаўная царква Ушэсця Гасподняга. Храм узведзены ў 19 стагоддзі па тыпавому праекту з бутавага камяня ў псеўда – рускім стылі. Складаецца будынак з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Вакол храма мураваная агароджа з бутавага камяня. Царква адрэстаўравана была пасля развала Савецкага Саюза. Храм дзейнічае. На месцы старой уніяцкай драўлянай царквы знаходзіцца надмагільная пліта. У мястэчку ў 1975 годзе праходзілі здымкі фільма «Я хочу вас відеть».

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.03975844
Даўгата: 26.9029938

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

17.12.2024

Яршэвічы. Царква Ушэсця Гаподняга

Мястэчка Яршэвічы знаходзіцца ў Валожынскім раёне ў некалькіх кіламетрах з права ад трасы Мінск – Валожын. Тут працякае невялікая рачулка Яршэўка, ад якой, мабыць, і паходзіць назва мястэчка. Побач з вёскай знаходзіцца помнік археалогіі гарадзішча эпохі жалезнага веку. Упершыню ў гістарычных крыніцах мястэчка ўпамінаецца ў 15 стагоддзі.

 У мястэчку была спачатку пабудавана драўляная ўніяцкая царква, якую потым перадалі праваслаўным вернікам. За часам Польскай дзяржавы ў пачатку 20 стагоддзя храм перадалі пад касцёл. Гэты будынак быў разабраны ў 1970 – 1980 – х гадах, бо быў у аварыйным стане. Зараз на месцы былога храма засталася надмагільная пліта.

 У 1870 – х гадах была пабудавана новая мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Ушэсця Гасподняга. Храм узведзены мураваны па тыпавому праекту з бутавага камяня. Складаецца з 4 асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і паўкруглая апсіда. Над прытворам трохярусная вежа - званіца, якая завершана высокім шпілем з цыбулінай. Трапезная накрыта двухсхільным дахам, а асноўны аб'ём чатырохсхільным, які завершаны 8 – граным барабанам з цыбулінай. Вакол школы ўзведзена мураваная агароджа з бутавага камяня. З 1886 года працавала царкоўна – прыхадская школа. Царква была адрамантавана ў апошнія гады.

 Недалёка на хутары Вазгінішкі быў панскі дом.

У 1975 годзе ў гэтай вёсцы праходзілі здымкі савецка – нямецкага фільма «Я хочу вас відеть», пра падзеі вайны 1941 года. Многія жыхары мястэчка здымаліся ў эпізадычных момантах мастацкага  фільма

Каментары

Усяго каментароў: 0