Знай свой край

Знай свой край

Новыя Навасёлкі. Руіны касцёла езуітаў 18-га стагоддзя.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі раён, новыя Навасёлкі.

Апісанне

У мястэчку новыя Навасёлкі Нясвіжскага раёна знаходзіцца каталіцкі Касцёл. Храм пабудаваны ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага ордэнам езуітаў. Па адной з версій лічыцца, што ў часы Расійскай імперыі ў пачатку 19-га стагоддзя касцёл прыйшоў у заняпад і частка будынка абвалілася. А па іншай версіі, касцёл пачалі будаваць, але не паспелі давесці будаўніцтва да канца.

Храм зачынілі пасля вайны ў 1950-я гады. Помнік цяпер прыйшоў у запушчаны стан. Дах і падлога паваліліся. У інтэр'еры захавалася алтарная частка ў стылі позняга барока.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.03.2025

Новыя Навасёлкі. Руіны касцёла езуітаў 18-га стагоддзя.

       У Нясвіжскім раёне ў мястэчку Новыя Навасёлкі знаходзіцца мураваны каталіцкі касцёл. Храм узведзены ў цэнтры мястэчка на мясцовых могілках.


          Каталіцкі касцёл пабудаваны ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Будаваў каталіцкую святыню каталіцкі ордэн езуітаў. У тыя часы гэты ордэн лічыўся самым магутным і ўплывовым на тэрыторыі Еўропы і Рэчы Паспалітай. Ордэну належалі шматлікія касцёлы, манастыры і зямельныя ўладанні.


           Лічыцца, што ў часы Расійскай імперыі ў пачатку 19-га стагоддзя касцёл прыйшоў у заняпад і частка будынка абвалілася. Добра захавалася толькі тая частка храма, дзе знаходзіцца алтар.


        У 1863-1864 гадах на нашых землях прайшло антырасійскае паўстанне пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. Многія каталіцкія касцёлы і манастыры зачыняліся, або былі канфіскаваныя. І касцёл у Новых Навасёлках таксама забралі ў каталіцкіх вернікаў і перадалі праваслаўным. Касцёл перабудавалі пад невялікую праваслаўную царкву.


         Пасля савецка–польскай вайны і Рыжскага міру з 1921 года мястэчка перайшло пад уладу польскай дзяржавы да прыходу Савецкай Арміі ў 1939 годзе. У гэты перыяд будынак перадалі пад Каталіцкі Касцёл. Храм зачынілі пасля Вялікай Айчыннай вайны.


      Помнік цяпер прыйшоў у запушчанае стан і руйнуецца.

Каментары