Ваўкавыск. Шведская гара
Помнік археалогіі
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Ваўкавыск, вул. Асіпенка.
Апісанне
У Ваўкавыску ёсць Шведская гара, адкуль бачная панарама ўсяго гістарычнага цэнтра горада. Вышыня гары 32 метра. Паводле легенды, гэтую Шведскую гару насыпалі шведы ў час вайны і тут пахаваны буйны шведскі ваеначальнік. Але гэтая легенда абвергнута вынікамі раскопак, што тут жыццё віравала значна раней за вайну са шведамі. Дзядзінец старажытнага гарада тут існаваў у перыяд 10 – 13 стагоддзяў. Пачынаючы з 1920 – х гадоў на гары праводзіліся раскопкі. Знойдзены шматлікія ўнікальныя прадметы. Напрыклад, шахматныя фігуркі 12 стагоддзя.
Катэгорыі

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.02.2025
Ваўкавыск. Шведская гара
Старажытны горад Ваўкавыск мае некалькі помнікаў археалогіі. Калі вы будзеце ў гэтым горадзе і захочыце пабачыць панараму гістарычнага цэнтра, то вам варта прыйсці не палянавацца і забрацца на вяршыню Шведскай гары.
Існуе легенда, што гэтую Шведскую гару насыпалі шведы ў час вайны і тут пахаваны буйны шведскі ваеначальнік.
Гара мае цікавую форму ўсечанага конуса. Вышыня Шведскай гары сягае 32 метраў. Менавіта тут у 10 – 13 стагоддзях знаходзіўся дзядзінец – адсюль пачынаўся старажатны Ваўкавыск.
Вакол круглай пляцоўкі на гары існуе абарончы вал. З заходняга боку да гары прылягае Замчышча. Археалагічныя раскопкі тут праводзіліся ў часы Польскай дзяржавы ў 1925 годзе. У савецкі перыяд у 1954 годзе праведзены раскопкі.
Былі знойдзены шматлікія ўнікальныя рэчы: баявыя сякеры, наканечнікі стрэл і дзід, шпоры, страмёны і часткі мяча. Вялікая калекцыя ўпрыгожанняў тут была абнаружана: шкляныя і бронзавыя бранзалеты, пярсцёнкі, кавалкі срэбра, бурштыну, свінцу і медзі. У культурным пласце 12 стагоддзя знойдзена касцяная фігура ладдзі, а таксама ўнікальная знаходка – фігурка воіна – барабаншчыка. Знойдзены разьбяны медальён на якім надпіс «Дзмітры» - нагрудная выява воіна са шчытом у кальчуге і шлеме. Па знаходкам гісторыкі вызначылі , што на Шведскай гары знаходзіўся двор буйнога феадала і менавіта тут была рэзідэнцыя ваўкавыскага князя.
Многія са знаходак на гары можна пабачыць у раённым краязнаўчым музеі.