Знай свой край

Знай свой край

Орша. Замкавая гара.

Помнік археалогіі

Помнік археалогіі

Беларусь. Віцебская вобласць. Орша. Замкавая гара

0

403

30.06.2024

Апісанне

Замак у Воршы існаваў у 14 - 17 стагоддзях. Размяшчаўся пры ўпадзенні ракі Аршыцы ў Днепра. Да нашага часу ўмацаванні не захаваліся. Але з Замкавай гары адкрываецца прыгожая панарама на горад і пойму Дняпра.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.5060715
Даўгата: 30.4200165

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.06.2024

Орша. Замкавая гара.

Аршанскі замак існаваў у 14-17 стагоддзях на месцы гарадзішча 11 стагоддзя. Не выпадкова замак заснаваў пры ўпадзенні ракі Аршыцы ў Дняпро, бо гэта стварала натуральны абарончы рубеж пекла врагаў. Мураваныя сцэны замка ўзводзіліся да 1407 года мясцовымі ўладамі з дапамогай майстра - муляра з Круляўца (Калінінграда). Частка ўмацаванняў была пабудавана з дрэва. У замку было 5 веж. У фартэцыю можна было патрапіць праз замкаваю браму з боку захаду. Брама была двух'ярусная на мураваным падмурку. На браме ў 16 стагоддзі стаялі 2 гарматы. Брама зачынялася пад'ёмным мастом. У адной з вежаў быў цэйхгаўз, дзе знаходзілася 33 гакаўніцы, 20 аркебузаў, кулі, ядры і іншае зброя. Існаваў таемны ход з замка ды Дняпра. Каля брамы быў вялікі звон, у які званілі "на трывогу". На выпадак вайны мясцовае насельніцтва хавалася за сцэнамі замка, працягласць якіх складала 354 метры. Ужо пасля 1620-х гадоў быў пабудаваны цалкам мураваны замак. У час вайны Рэчы Паспалітай і царства Маскоўскага ў 1654 – 1667 гады ўмацаванні моцна пацярпелі і страцілі свае абарончыя функцыі. Цяпер замкавая гара – гэта помнік археалогіі, які ўзвышаецца над поймай Дняпра. На замкавай гары пабудавана невялікая мураваная брама, праз якую трэба прайсці і загадаць жаданне.

Каментары

Усяго каментароў: 0