Знай свой край

Знай свой край

Лічыцы. Праваслаўная царква Узвышэння Святога Крыжа.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р., Лічыцы.

0

241

29.11.2024

Апісанне

Драўляную царкву ў Лічыцах пабудавалі ў 17 стагоддзі, а затым гэты будынак перанеслі на могілкі і прыстасавалі пад капліцу. Царква Узвышэння Святога Крыжа была пабудавана ў 19 стагоддзі па тыпавому праекту. Складаецца з 4 асноўных частак. У савецкія часы храм быў зачынены і тут знаходзіўся склад. У 1990- я гады царкву адрэстаўравалі. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.19783998
Даўгата: 24.41747676

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

29.11.2024

Лічыцы. Праваслаўная Царква Узвышэння Святога Крыжа.

Паміж вёскамі Лічыцы і Калантаі ёсць каменная праваслаўная царква. Храм узведзены ў 19 стагоддзі.

Першая праваслаўная царква ў Лічыцах згадваецца ў 1642 годзе. Побач з ёй у 1871 годзе будуецца новы каменны праваслаўны храм з каменнай агароджай і званіцай. У старой царквы захоўвалася Евангелле 1858 года, якое падарыла імператрыца Марыя Аляксандраўна ў 1864 годзе. Затым кнігу перанеслі ў новую царкву. У пачатку 20 стагоддзя старую драўляную царкву разабралі і перанеслі яе на могілкі, дзе выкарыстоўвалі, як капліцу.


У канцы 19 стагоддзя прыход налічваў 1162 верніка мужчынскага полу і 1147 жаночага. Пры царкве працавала 5 царкоўна-прыходскіх школ і народнае вучылішча ў Калантаях, дзе навучалася 60 дзяцей. У 1897 годзе была адкрыта Жаночая царкоўна-прыходская школа.


У 1930 годзе адбыўся пажар і царква была моцна пашкоджана, але адноўлена. Пасля вайны не працавала і была прыстасаваная пад склад. З развалам СССР храм вярнулі вернікам і пачаўся рамонт. У 1997 годзе царкву асвяціў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.


Будынак быў узведзены па тыпавым праекце ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Складаецца з 4 асноўных частак: бабінец, трапезная, малітоўная зала, апсіда. Над бабінцам узведзена вежа-званіца. Царква абнесена каменнай агароджай.

Каментары

Усяго каментароў: 0