Цеалін. Сядзіба Грабоўскіх
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі район, Цеалін.
0
48
15.02.2025
Апісанне
У Ваўкавыскім раёне ў мястэчку Цеалін знаходзіцца сядзіба роду Грабоўскіх. Мястэчка вядомае з 16 стагоддзя з эпэхі Вялікага Княства Літоўскага і належыла розным гаспадарам. З 18 стагоддзя валодалі маёнткам Грабоўскія. Напрыканцы 18 стагоддзя была пабудавана сядзіба з палацам, паркам і гаспадарчымі пабудовамі. Палац згарэў у час Першай сусветнай вайны. Да нашага часу захавалася два флігеля, дзе размяшчаецца мясцовы санаторый, парк і водныя каналы.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.22118762
Даўгата: 24.43122743
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
15.02.2025
Цеалін. Сядзіба Грабоўскіх
У мястэчку Цеалін Ваўкавыскага раёна знаходзіцца сядзіба Грабоўскіх. Сам палац не захаваўся, але адрамантаваныя два мураваныя флігеля і парк з сажалкай. У будынках зараз размяшчаецца санаторый. Парк пейзажнага тыпу з элементамі рэгулярнага парку. Захавалася да нашага часу два водныя каналы. Вялікую сядзібу пабудаваў ў 1788 годзе Тамаш Грабоўскі. Сядзібны палац быў зруйнаваны ў часы Першай сусветнай вайны.
З 16 стагоддзя мястэчка ў часы Вялікага Княства Літоўскага спачатку належыла роду Калантаеў. Называўся тады маёнтак Валчкоўскі двор. У 1643 годзе маёнтакам валодаў Францішак Ельскі і прадаў яго Яну Заранку. Потым гаспадарамі былі Алендскія. Каля 1750 года мястэчка Цеалін набывае Стэфан Грабоўскі. Мабыць пры Стэфане мястэчка пераіменавалі ў Цеалін, бо жонку яго звалі Цеадора, з роду Стрыенскіх. Потым былі тут гаспадарамі Тамаш Грабоўскі і яго сын Сігізмунд Грабоўскі (1749 - 1809). Жонкай Сігізмунда была Марыяна Патоцкая. Іх сын Фелікс ажаніўся з Соф'яй Пац.
Сядзіба ў 1809 годзе перайшла да Сігізмунда – Ксаверыя, які быў маршалкам дваранства Валкавыскага ўезда. У гэты час у 1834 годзе ў сядзібе меўся добры каменны дом, аранжарэя, кухня і гаспадарчыя пабудовы. Наступнай гаспадыняй была дачка Ксаверыя Эвеліна, якая была ў шлюбе за Стэфанам Грабоўскім – сынам Соф'і з Завішаў і Вільгельма Грабоўскага. У 1890 годзе валодалі сядзібай Ксаверый Грабоўскі. Зямлі мелася ў той час 577 дзесяцін. Затым род Струцінскіх валодаў маёнткам.
Каментары
Усяго каментароў: 0