Лічыцы. Старажытныя могілкі.
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі раён, Лічыцы.
0
51
14.02.2025
Апісанне
У мястэчку Лічыцы Ваўкавыскага раёна ёсць каменная царква 19-га стагоддзя, і на мясцовых могілках старажытная драўляная царква і капліца.
Драўляная царква Святой Тройцы пабудавана ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага ў 17-18 стагоддзі. Храм быў разабраны і перанесены на мясцовыя могілкі ў 19 стагоддзі. Царква знаходзіцца ў аварыйным стане.
На могілках пабудавана таксама мураваная чатырохгранная надмагільная капліца 19-га стагоддзя. На капліцы знаходзіцца металічная памятная шыльда. Тут пахавана графіня Грабоўская і яшчэ некалькі яе сваякоў.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.20112412
Даўгата: 24.41376458
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.02.2025
Лічыцы. Старажытныя могілкі
У Валкавыскім раёне крыху на поўнач ад раёнага цэнтра ёсць мястэчка Лічыцы. Мястэчка вядома з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 17 стагоддзя. У 1642 годзе тут упамінаецца царква, якая належыла праваслаўным, або ўніятам. У 1796 годзе мястэчка належыла былому крайчаму Вялікага Княства Літоўскага Зыгмунду Грабоўскаму.
У часы Расійскай імперыі каля старажытнай драўлянай царквы будуецца новая мураваная царква ў 1871 годзе. Новы храм асвяцілі ў гонар Узвіжэння Святога Крыжа. Над царквой узведзена – вежа званіца. Вакол будынка пабудавана мураваная агароджа. У пачатку 20 стагоддзя старую царкву разабралі і перанеслі на мясцовыя могілкі. Храм выкарыстоўвалі , як могілкавую капліцу. У гэтай драўлянай царкве захоўвалася Евангелле 19 стагоддзя, якое падаравала імператрыца Расійскай імперыі Марыя Аляксандраўна. Святую кнігу з пабудовай мураванай царквы перадалі ў новы храм.
Пры царкве новай было прыпісана напрыканцы 19 стагоддзя пяць царкоўна – прыхадскіх школ, народнае вучылішча. З 1897 года была адчынена жаночая царкоўна – прыхадская школа. Прыход складаў 1147 чалавек жаночага пола і 1162 чалавека мужскога пола. Пасля Вялікай Айчыннай вайны храм зачынілі і тут зроблены быў склад. У 1997 годзе мураваную царкву асвяцілі.
У мястэчку захаваліся да нашага часу могілкі салдатаў часоў Першай сусветнай вайны. Ёсць таксама некалькі мураваных гаспадарчых пабудоў ад былой сядзібы.
На мясцовых могілках знаходзіцца парэшткі царквы Святой Троіцы і мураваная капліца Грабоўскіх. Царква драўляная Траецкая была пабудавана ў 17 – 18 стагоддзях і раней была ў самім мястэчку. Зараз храм занядбаны і знаходзіцца ў аварыйным стане.
Тут жа на могілках мураваная чатырохгранная ў выглядзе слупа капліца надмагільная Грабоўскіх 19 стагоддзя. На капліцы знаходзіца металічная памятная шыльда. Тут пахавана графіня Грабоўская, якая паходзе родам з Патоцкіх. Яна памерла ў 1818 годзе ва ўзросце 62 год.
Каментары
Усяго каментароў: 0