Знай свой край

Знай свой край

Ваўкавыск. Царква Святога Мікалая.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Ваўкавыск, вул. Леніна.

0

51

14.02.2025

Апісанне

У цэнтры горада Ваўкавыска пабудавана мураваная праваслаўная царква Святога Мікалая. Храм узведзены ў 19 стагоддзі ў перыяд Расійскай імперыі ў стылі позняга класіцызму з элементамі рускага стылю. У часы Польскай дзяржавы тут быў каталіцкі касцёл. У гады Вялікай Айчыннай вайны памяшканне храма прыстасавалі пад казарму, а потым пад склад. Затым храм перадалі праваслаўным вернікам. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.16101815
Даўгата: 24.45927651

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.02.2025

Ваўкавыск. Царква Сятога Мікалая

У гістарычным цэнтры горада Ваўкавыска знаходзіца праваслаўная царква Святога Мікалая. Помнік пабудаваны ў стылі поздняга класіцызму  з элементамі рускага стыля.

Мураваны храм  з цэглы ўзведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1874 годзе. Помнік створаны па праекту архітэктараў Уласава і Гур'ева.

У 1919 годзе ў час Польскай дзяржавы царкву забралі пад каталіцкі касцёл гарнізона. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак прыстасавалі пад вайсковую казарму. У памяшканні былі ўсталяваныя драўляныя шматярусныя нары. Затым тут быў вайсковы склад. Потым царкву вярнулі праваслаўным вернікам і храм дзейнічаў увесь час і ў савецкія часы. У перыяд незалежнасці Рэспублікі Беларусь будынак быў унесены ў спіс гісторыка – культурных кашітоўнасцей.

 Помнік складаецца з трох асноўных архітэктурных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана вежа – званіца васьмярык на чацвярыку. Галоўны ўваход у храм вылучаны кілепадобным франтонам. Да васьміграннага асноўнага аб'ёма прыбудавана прамавугольная апсіда.

 Інтэр'ер мае зальную форму. Маецца драўляны двухярусны іканастас, які ўпрыгожаны пазалотай і разьбой. У апошнія гады помнік быў адрамантаваны. 

Каментары

Усяго каментароў: 0