Мсцібава. Гарадзішча, або Замкавая гара
Помнік археалогіі
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі район, Мсцібава.
0
54
15.02.2025
Апісанне
У мястэчку Мсцібава Ваўкавыскага раёна ёсць мураваны каталіцкі касцёл Яна Хрысціцеля і побач з мястэчкам існуе помнік археалогіі – гарадзішча, або Замкавая гара, гэта помнік сярэднявечча 12 – 18 стагоддзяў. У 15 – 17 стагоддзях тут існаваў драўляны замак. На Замкавай гары неаднойчы праводзіліся археалагічныя раскопкі ў часы СССР. Былі знойдзены шматлікія ўнікальныя рэчы. Сярод знаходак пераважала кераміка
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.10896437
Даўгата: 24.25873899
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
15.02.2025
Мсцібава. Гарадзішча, або Замкавая гара
У Ваўкавыскім раёне ёсць мястэчка Мсцібава ў якім захавалася Замкавая гара і мураваны Каталіцкі касцёл. Замкавая гара, або гарадзішча, адносіцца да перыяду сярэдніх вякоў 12 – 18 стагоддзяў. Знаходзіцца за 500 метраў на захад ад мястэчка на правым беразе ракі Нятупа.
Замчышча невысокае недзе вышынёй на адзін метар і мае круглую пляцоўку дыяметрам 30 метраў. Па перыметры насыпаны земляны вал вышынёй пяць метраў. За валам абарончы роў і балоцістая мясцовасць. Помнік даследвалі археолагі ў 1974 годзе Я. Звяруга. Затым у 1988 – 1989 гадах С. Піваварчык і іншыя даследчыкі. Знойдзена шмат керамічных вырабаў. Кераміка 16 – 17 стагоддзяў складае прыкладна 90% знаходак. Па меркаванню археолага П. Рапапорта гэтае гарадзішча з'яўляецца парэшткамі валынскага баярына Мсцібога пра якога напісана ў Іпацьеўскім летапісы.
Першыя пабудовы на гарадзішчы ўзведзены ў 12 – 13 стагоддзях. У часы 15 стагоддзя двор і мястэчка Мсцібогаў вялікі князь Казімір аддае старасце жамойцкаму Яну Кезгайлу. У 1492 годзе ў дакументах Мсцібава ўпамінаецца ўжо пад сучаснай назвай.
У часы Вялікага Княства Літоўскага быў пабудаваны замак у 15 – 17 стагоддзях. Замак выкарыстоўваўся, як абарончыя збудаванні да 18 стагоддзя.
Каментары
Усяго каментароў: 0