Знай свой край

Знай свой край

Войстам. Гарадзішча жалезнага веку.

Помнік археалогіі

Помнік археалогіі

Беларусь, Гродзенская вобл., Смаргонскі район, Войстам.

0

35

15.02.2025

Апісанне

Побач з мястэчкам Войстам Смаргонскага раёна знаходзіцца помнік археалогіі старажытнае гарадзішча. Помнік распаложаны 1,5 кіламетра на захад ад мястэчка з права ад дарогі.
Гарадзішча вышынёй 5 – 6 метраў. Мае дыяметар 50 метраў. Помнік даследваўся археолагамі Ф. Пакроўскім, Г. Штыхавым і У. Галубовічам. Культурны пласт складае 1,3 метра. Было знойдзена мноства керамічных вырабаў якая адносіцца да банцараўскай культуры. Вакол гарадзішча знаходзіцца селішча, якое адносіцца да таго ж перыяду. Плошча помніка складае каля 3 гектараў.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.5720047
Даўгата: 26.60159486

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.02.2025

Войстам. Гарадзішча жалезнага веку

У мястэчку Вайстам Смаргонскага раёна ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны. Па шляху з мстэчка Войстрам на вёску Катрынава на паўднёвы захад з правага боку ад дарогі знаходзіцца помнік археалогіі гарадзішча жалезнага веку. Гарадзішча знаходзіцца ў 1,5 кіламетрах  каля дарогі на на захад.

Гарадзішча ўяўляе з сябе ўзвышаную на 5 – 6 метраў пляцоўку, дыяметар якой складае 50 метраў. Помнік даследваўся Фёдарам  Пакроўскім (1871 - 1942), Георгіем Штыхаввым (1927 - 2018) і Уладзімірам Галубовічам (1908 - 1962).

Культурны пласт складае 1,3 метра. Было знойдзена мноства керамічных вырабаў: кераміка VІІ стагоддзя да нашай эры і кераміка гладкасценная VІІ -  VІІІ стагоддзе нашай эры, якая адносіцца да банцараўскай культуры.

 Банцараўская культура – гэта археалагічная культура плямёнаў, якія жылі ў Верхнім Падняпроў'і, Верхнім Панямонні, у Сярэднім і Верхнім Падзвінні ў V -  VІІІ стагоддзях. Насельніцтва гэтай культуры займалася жывёлагадоўлей і земляробствам.

 Вакол гарадзішча знаходзіцца селішча, якое адносіцца да таго ж перыяду. Плошча помніка складае каля трох гектараў.

Каментары

Усяго каментароў: 0