Знай свой край

Знай свой край

Ізабелін. Касцёл Пятра і Паўла

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р., Ізабелін.

0

230

28.11.2024

Апісанне

Нейкі час на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага сярод магнатаў і шляхты быў папулярны рэлігійны накірунак – кальвінізм. Магнаты будавалі адпаведныя храмы, якія называюцца кальвініскі збор. На Беларусі да нашага часу засталося толькі некалькі мураваных храмаў такога тыпу, гэта ў Заслаў'і, Смаргоні і яшчэ ў некалькіх мястэчках. Адзін з такіх храмаў кальвініскіх быў пабудаваны ў 18 стагоддзі ў Ізабеліне ў стылі барока. У касцёл яго асвяцілі толькі ў 20 стагоддзі. Пасля рэстаўрацыі касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.09457163
Даўгата: 24.55217642

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

28.11.2024

Ізабелін. Касцёл Пятра і Паўла.

Першы касцёл у мястэчку з прыгожай назвай Ізабелін згадваецца ў 1669 годзе. У 1778 годзе ўладальнік Ізабеліна граф Ян ежы Грабоўскі заснаваў тут кальвінскі збор. Кальвінізм, як кірунак пратэстантызму ўзнікае ў 16 стагоддзі. Назва гэтага хрысціянскага плыні адбылося ад яе ідэолага французскага тэолага Жана Кальвіна. Кальвінізм быў вельмі папулярны ў нейкі перыяд сярод шляхты і асабліва магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. У Ізабеліна была нават рэзідэнцыя кальвінскага біскупа і менавіта тут праходзілі сіноды кальвіністаў з усёй тагачаснай Літвы.


Каталіцкі Касцёл згадваецца ў дакументах у Ізабеліне з 1934 года, калі быў узведзены новы храм на сродкі парафіі. Новы касцёл згарэў у самым пачатку вайны ў чэрвені 1941 года і тады каталікі пачалі збірацца на малітвы ў будынку кальвінскага збору. Кальвіністы перайшлі ў каталіцызм, і былы кальвінскі храм стаў лічыцца Рымска–каталіцкай царквой.


Пасля Вялікай Айчыннай вайны мясцовага ксяндза арыштавалі і ён быў сасланы на некалькі гадоў. Пасля вызвалення вярнуўся зноў у Ізабелін і працягваў сваю працу пры царкве да самай смерці.


Аднойчы ў касцёле адбыўся пажар і помнік моцна пацярпеў. Будынак стаяў у руінах да распаду СССР. У 1989 годзе руіны перадалі каталіцкім вернікам і пачаліся рэстаўрацыйныя працы. Касцёл быў адкрыты ў 1992 годзе і біскуп з Гродна Аляксандр Кашкевіч яго асвяціў у гонар Святых Пятра і Паўла.


Будынак касцёла пабудаваны ў стылі барока і ўяўляе з сябе прамавугольны ў плане аб'ём да якога прыбудавана паўкруглая апсіда. Будынак накрыты двухсхільным дахам. Над уваходам пабудавана вежа-званіца. Фасад амаль пазбаўлены дэкору, што характэрна для архітэктуры кальвінскіх збораў таго часу. Інтэр'ер аднанефны. Над уваходам хоры.

Каментары

Усяго каментароў: 0