Знай свой край

Знай свой край

Сноў. Царква Космы і Дэміяна.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі раён, сноў.

Апісанне

У Нясвіжскім раёне ёсць мястэчка Сноў, а на ўскраіне мястэчка размяшчаецца сядзіба пад назвай горны сноў. На ўзгорку, на мясцовых могілках пабудавана каменная праваслаўная царква Космы і Дэміяна.

У 18 стагоддзі Ян Хрыстафор Рдултоўскі пабудаваў на мясцовых могілках драўляную капліцу, якую асвяцілі ў гонар Святых Пятра і Паўла. У 1830 годзе храм згарэў, і Казімір Рдултоўскі фінансаваў пабудову новага каменнага храма ў 1836 годзе. Святыню асвяцілі ў гонар Пятра і Паўла.

У канцы 19-га стагоддзя храм перабудавалі і асвяцілі ў гонар Космы і Дэміяна. У царкве ёсць унікальны трох'ярусны іканастас 18-га стагоддзя. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.03.2025

Сноў. Царква Космы і Дэміяна.

    У мястэчку Сноў Нясвіжскага раёна ёсць сядзіба пад назвай Горны Сноў. Там захавалася каменная сядзіба Гартынгаў і праваслаўная царква Космы і Дэміяна.


        Упершыню сноў згадваецца ў дакументах у эпоху Вялікага Княства Літоўскага ў 15 стагоддзі. У 1769 годзе Ян Хрыстафор Рдултоўскі, які меў свой вялікі палац у Снове, заснаваў на мясцовых могілках на ўскраіне мястэчка капліцу. Гэта быў невялікі драўляны храм, які асвяцілі ў гонар Святых Пятра і Паўла.


       У часы Расійскай імперыі ў 1830 годзе храм быў знішчаны пажарам. Тады па фундацыі Казіміра Рдултоўскага была пабудавана мураваная царква ў 1836 годзе. Царкву таксама асвяцілі ў гонар Пятра і Паўла. У канцы стагоддзя ў 1893 годзе царкву перабудавалі і асвяцілі ў гонар Космы і Дэміяна. Пры храме працавала царкоўна-прыходская школа, дзе выкладалі пісьмо, чытанне, арыфметыку і Закон Божы.


         Царква працавала і падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў савецкія часы. У гэты храм перадаваліся іконы і царкоўныя рэчы з іншых храмаў, якія зачыняліся.


      Царква помнік архітэктуры класіцызму. У плане будынак мае прамавугольны аб'ём. Да якога прыбудавана трохгранная апсіда. Над фасадам надбудавана чацверыковая вежа-званіца. У інтэр'еры над уваходам хоры.


        Ёсць у храме трох'ярусны іканастас 18-га стагоддзя, які зрабілі ў Вільні ў праваслаўным манастыры Святога Духа. У іканастасе разьбяная царская брама скразной рэзі з абразамі чатырох евангелістаў.

Каментары