Вялікая Ліпа. Пакроўская царква
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі р., Вялікая Ліпа.
0
271
07.10.2024
Апісанне
Недалёка ад сядзібы Абуховічаў знаходзіцца праваслаўная Пакроўская царква. Царква будавалася ў 18 стагоддзі, як уніяцкая. Потым перайшла да праваслаўных. Храм узведзены на старадаўніх могілках, дзе ёсць званіца і некалькі капліц. У тым ліку радавая капліца Абуховічаў.
Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.242752
Даўгата: 26.4993742
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.10.2024
Вялікая Ліпа. Пакроўская царква
У мястэчку Вялікая Ліпа былі пабудаваныя сядзіба роду Абуховічаў і на старадаўніх могілках уніяцкая Свята - Пакроўская царква. Храм пабудаваны ў 1773 годзе. Мураваны. Пасля скасавання ўніяцтва быў перададзены праваслаўным вернікам. У 19 стагоддзі пры царкве ўзведзены драўляны будынак царкоўна – прыхадской школы. Пасля развала Савецкага Саюза царква была адрамантавана. Зараз дзейнічае.
Пакроўская царква – гэта помнік архітэктуры барока. У плане будынак прамавугольны, які завяршае паўкруглая апсіда. Храм зальнага тыпу. На 2 – х калонах размешчаны хоры з балюстрадай. З лева ад царквы пабудавана мураваная званіца. На званіцы ўсталявана некалькі старадаўніх званоў. З права ад царквы знаходзіцца капліца роду Абуховічаў, якая была пабудавана ў 19 стагоддзі ў стылі класіцызму. Могілкі з царквой абнесены мураванай агароджай з вежамі, стылізаванымі пад замкавыя ўмацаванні. Ад Пакроўскай царквы добра праглядаецца сядзіба Абуховічаў.
Каментары
Усяго каментароў: 0