Сноў. Сядзіба Гартынгаў.
Сядзіба
Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі раён, Сноў, вул. Клецкая, 3.
Апісанне
У Нясвіжскім раёне ў мястэчку Сноў ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны.
На ўсходняй ускраіне пасёлка пабудавана сядзіба пад назвай Горны Сноў. Гаспадарамі сядзібы былі спачатку Рдултоўскія, а потым Абухавічы. З сярэдзіны 19-га стагоддзя маёмасць набывае Густаў Гартынг, які будуе каменны палац у стылі класіцызму. Каля гаспадарскага дома створаны парк і ўзведзена некалькі гаспадарчых каменных будынкаў.
Палац двухпавярховы з аднапавярховым крылом. У інтэр'еры захавалася кафляная печ. У апошнія гады палац знаходзіцца ў запушчаным стане.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.03.2025
Сноў. Сядзіба Гартынгаў.
У мястэчку Сноў Нясвіжскага раёна ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і дзве сядзібы з палацам. У цэнтры пасёлка знаходзіцца велізарны палац з паркам Рдултоўскiх, касцёл 18-га стагоддзя Яна Хрысціцеля, казарма польскіх памежных войскі 1929 года і яшчэ некалькі гістарычных аб'ектаў.
На ўскраіне Сноў знаходзіцца фальварак Горны Сноў, дзе захавалася сядзіба з палацам 19-га стагоддзя і на пагорку праваслаўная царква Космы і Дэміяна.
Сядзібай Горны Сноў спачатку валодалі Рдултоўскія і Абухавічы. А з 1854 года маёмасць набывае густаў Гартынг. Наступнымі гаспадарамі былі яго сын Мікалай і ўнук Генрых. Цэнтрам сядзібы з'яўляецца палац, пабудаваны Гартынгамі ў сярэдзіне 19-га стагоддзя ў стылі класіцызму.
Будынак мураваны з цэглы, атынкаваны. Складаецца з двухпавярховага корпуса на высокім цокальным паверсе і аднапавярховага крыла. Падлога была з паркета і мелася некалькі кафляных печаў. Да нашага часу захавалася адна печ у стылі мадэрн з зялёнага кафлі.
Акрамя палаца, побач ёсць парк і гаспадарчы двор з некалькімі каменнымі будынкамі. Парк створаны ў пейзажным і рэгулярным стылі. Парк па плошчы складае шэсць гектараў. У парку перад парадным фасадам былі пасаджаныя дэкаратыўныя расліны: явар, ружы, бэз, і іншыя расліны.
Гартынгі былі гаспадарамі да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе. У часы СССР тут была бальніца. У апошнія гады сядзіба з палацам знаходзіцца ў запушчаным стане і чакае новых гаспадароў.