Знай свой край

Знай свой край

Завушша. Сядзіба Мараўскіх.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі раён, Завушша

0

3

06.03.2025

Апісанне

У мястэчку Завушша Нясвіжскага раёна знаходзіцца сядзіба мараўскіх. Да нашага часу ад сядзібы захавалася некалькі каменных і драўляных гаспадарчых будынкаў, парк і каменная капліца-пахавальня. Капліца пабудавана ў канцы 18-га стагоддзя ў стылі класіцызму.

Спачатку сядзіба належала Радзівілам. Потым Цэафілія Радзівіл выйшла замуж за Ігната Мараўскага. Пры Мараўскім будуецца драўляны аднапавярховы палац і гаспадарчыя будынкі з капліцай. Быў пасаджаны парк.

Сядзібу ў 1778 годзе наведаў кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.25881483
Даўгата: 26.54499735

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.03.2025

Завушша. Сядзіба Мараўскіх.

        У Нясвіжскім раёне ў мястэчку Завушша была шляхецкая сядзіба мараўскіх. Ад сядзібы захавалася некалькі каменных і драўляных гаспадарчых будынкаў з паркам і каменная капліца-пахавальня.


       У 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага сядзіба належала магнатам Радзівілам. Цэафілія Радзівіл выйшла замуж за Ігната Мараўскага, які потым стаў генералам. Яны атрымалі ў спадчыну сядзібу Завушша. Ігнат быў у складзе арміі Караля Радзівіла ў 1764 годзе, і прымаў удзел у бітве пад Слонімам супраць расійскай арміі. Разам у бітве прымала ўдзел і Цеофилия.


            Затым сядзіба перайшла да Стэфаніі Радзівіл, а потым да яе сына Пятра Вітгенштэйна. Потым сядзібай валодалі Гартынгі. У той час у сядзібе былі гаспадарчыя будынкі і карчма з пакоямі для гасцей: бровар, кухонны флігель, халадзільнік, сад і агарод з шклярніцамі. Была аранжарэя, дзе вырошчваліся экзатычныя расліны: апельсін, лаўр, размарын, дулі, язмін жоўты і іншыя расліны.


        Была пабудавана вяндлярня, драўляны будынак, пакрыты гонтавым дахам. Драўляны палац у сядзібе быў пабудаваны Ігнатам Мараўскім у 1770 годзе. Палац у 1778 годзе наведаў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Будынак аднапавярховы з чатырохкалонным порцікам.


       Побач пасаджаны рэгулярны парк. Пабудавана Мараўская мураваная капліца ў стылі класіцызму.

Каментары

Усяго каментароў: 0