Знай свой край

Знай свой край

Баранавічы. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Баранавічы, вул. Куйбышава, 34.

0

257

07.10.2024

Апісанне

У нашай краіне лічыцца, што ў Баранавічах няма чаго паглядзець. Але гэта памылковае меркаванне. Тут ёсць унікальная праваслаўная Пакроўская царква з мазаікамі, музей чыгуначнага транспарта і іншыя цікавыя аб'екты. Значнае месца ў гісторыі горада займае касцёл Узвышэння Святога Крыжа.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Батанічны

Батанічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.12936255
Даўгата: 26.00407983

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

08.10.2024

Баранавічы. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа

Сам горад Баранавічы адносна малады. Ён пачаў хутка развівацца напрыканцы 19 стагоддзя, калі тут прайшла чыгунка. Таму большасць помнікаў архітэктуры пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя. За польскім часам у цэнтры горада была ўзведзена праваслаўная Пакроўская царква, якая ўпрыгожана ўнікальнымі мазаікамі. Мазаікі перанеслі з праваслаўнага храма ў Варшаве. І недалёка ад царквы, на той жа вуліцы Куйбышава, знаходзіца невялікі, але вельмі прыгожы драўляны касцёл Узвышэння Святога Крыжа. Касцёл лічыцца старэйшым каталіцкім храмам у Баранавічах. У 1911 годзе ў горадзе была арганізавана каталіцкая парафія. Ксёнз Люцыян Жаландкоўскі стварыў камітэт для пабудовы касцёла ў 1923 годзе і храм быў пабудаваны ў 1924 годзе.

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа помнік архітэктуры эклектыкі і тут ёсць нешта ад готыкі і нешта ад барока. Трохнефная базіліка пераходзіць у пяцігранную апсіду. Дынамічнасць храму надае вышынны перапад нефаў. На галоўным фасадзе шматфігурная вежа на 8 – гранным барабане. У інтэр'еры ёсць алтар з 4 – ма калонамі і абразамі, якія напісаны ў пачатку 20 стагоддзя. Перад касцёлам пабудавана мураваная брама.

Каментары

Усяго каментароў: 0