Жалезніца. Капліца–пахавальня Вольскіх.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Жалезніца.
0
165
01.02.2025
Апісанне
У мястэчку Жалезніца Баранавіцкага раёна на мясцовых каталіцкіх могілках знаходзіцца капліца. Храм узведзены ў 19 стагоддзі, як капліца–пахавальня роду Вольскіх. Будынак створаны ў стылі класіцызму. Галоўны фасад аздоблены порцікам з 4 калонамі дарычнага ордэна, над якім узвышаецца трохкутны франтон. У інтэр'еры алтар з 6 пілястрамі і франтонам. У храме маецца крыпта з пахаваннямі. Капліца знаходзіцца ў аварыйным стане.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.2662282
Даўгата: 25.88644826
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.02.2025
Жалезніца. Капліца–пахавальня Вольскіх.
У Баранавіцкім раёне знаходзіцца мястэчка Жалезніца, дзе на мясцовых могілках захавалася мураваная капліца–пахавальня роду Вольскіх.
Мястэчка вядомае з 15 стагоддзя з часоў Вялікіга Княства Літоўскага. Спачатку належыла Кезгайлам, а потым магнацкаму роду Хадкевічаў. Потым у 17 стагоддзі тут былі гаспадарамі Камароўскія і Кашыцы.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка ў складзе Расійскай імперыі і ўваходзіла ў склад Навагрудскага ўезда Мінскай губерніі.
У 1838 годзе была пабудавана драўляная Пакроўская царква ў стылі драўлянага народнага дойлідства і была пакрыта гонтам. Храм згарэў у часы Вялікай Айчыннай вайны. У 2006 годзе на месцы знішчанай царквы была ўзведзена новая мураваная капліца.
Капліца–пахавальня роду Вольскіх знаходзіцца на ўсходзе мястэчка на старых каталіцкіх могілках. Будынак узведзены ў першай палове 19 стагоддзя. Храм створаны ў стылі класіцызму. Мае ў плане прамавугольнік. Накрыты двухсхільным дахам. Фасад аздоблены чатырохкалонным порцікам дарычнага ордэра, які завершаны трохвугольным франтонам.
У інтэр'еры маецца алтар з шасцю пілястрамі і ляпнымі дэкаратыўнымі гірляндамі. Над алтаром размешчаны трохвугольны франтон. У храме маецца крыпта з пахаваннямі. Храм знаходзіцца ў аварыйным стане. Крыпта разрабаваная.
Каментары
Усяго каментароў: 0