Знай свой край

Знай свой край

Новая Мыш. Каталіцкія могілкі.

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс

Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Новая Мыш.

0

66

02.02.2025

Апісанне

У мястэчку Новая Мыш Баранавіцкага раёна ў гістарычным цэнтры знаходзіцца некалькі культавых аб'ектаў. Таксама да нашага часу захаваліся старажытныя каталіцкія могілкі, на якіх ёсць драўляная капліца, пабудаваная ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Капліца адназрубная, прамавугольная ў плане.
Таксама шэраг пахаванняў 19 – пачатак 20-га стагоддзя: мураваныя пастаменты і капліцы, надгробныя помнікі з граніту і металічныя выявы і распяцці. Могілкі выклікаюць цікавасць у прафесійных гісторыкаў і аматараў даўніны.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.1400651
Даўгата: 25.8926533

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

02.02.2025

Новая Мыш. Каталіцкія могілкі.

Побач з горадам Баранавічы ўсяго ў адным кіламетры ад трасы М–1 знаходзіцца старажытнае мястэчка Новая Мыш на рацэ Мышанка. У мястэчку да нашага часу захавалася шмат гістарычных помнікаў і артэфактаў.

На былой гандлёвай плошчы ў гістарычным цэнтры ёсць касцёл 17–19-га стагоддзя, праваслаўная царква 19 стагоддзя, за касцёлам помнік паэту Яну Чачоту, недалёка ад плошчы старая мураваная карчма, сінагога, брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан і многае іншае.


У мястэчку таксама захаваліся старажытныя каталіцкія могілкі. На могілках ёсць драўляная капліца адназрубная, прамавугольная ў плане. Ёсць шэраг пахаванняў 19 – пачатка 20-га стагоддзя. Захаваліся мураваныя пастаменты і капліцы, надгробныя помнікі з граніту і металічныя выявы і распяцці. Як даехаць да могілак: пры ўездзе ў мястэчка па вуліцы Баранавіцкай, а потым па Садовай, або Слонімскай, амаль у канец мястэчка.


Упершыню Мыш упамінаецца ў 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета. У 16 стагоддзі ўласнасць магната Яна Караля Хадкевіча, які родам з гэтых мясцінаў. У суседнім мястэчку Старая Мыш захавалася Замкавая гара на месцы замка, дзе калісці нарадзіўся выбітны палкаводзец.


Мястэчка неаднойчы знішчалася войнамі і пажарамі, але паўставала і адбудоўвалася. І да нашага часу тут захавалася багата помнікаў даўніны.

Каментары

Усяго каментароў: 0