Дамашэвічы. Сядзіба рода Леяў.
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Дамашэвічы.
0
170
01.02.2025
Апісанне
Побач з горадам Баранавічы каля трасы М1 ёсць мястэчка Дамашэвічы, дзе захаваўся парк ад старажытнай панскай сядзібы. Мястэчка вядомае з 15 стагоддзя і належыла розным гаспадарам.
У 19 стагоддзі існаваў невялікi аднапавярховы палац і парк. Палац да нашага часу не захаваўся, а парк плошчай у некалькі гектараў размяшчаецца на беразе возера. У парку ёсць шматлікія сцежкі, якія ўпрыгожаны дэкаратыўнымі кустарнікамі.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.18485784
Даўгата: 25.96481462
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.02.2025
Дамашэвічы. Сядзіба рода Леяў.
Побач з горадам Баранавічы знаходзіцца мястэчка Дамашэвічы. Мястэчка вядома з гістарычных крыніцаў з 15 стагоддзя і належыла розным гаспадарам. Спачатку Песляковічу, потым Рагозічу і Бранцу. У пачатку 19 стагоддзя належыла роду Корбутаў.
З сярэдзіны 19 стагоддзя мясцовы маёнтак набыў Іосіф Нейгоф – Лей. У 1876 маёнтак у Дамашэвічах быў уласнасцю яго сына Івана Нейгоф – Лея. З 1888 года гаспадарыла ў сядзібе Надзея Сцяпанаўна Паўлава, а ў 1911 годзе – Аляксандр фон Молер.
У пачатку 19 стагоддзя ў Дамашэвічах быў палац - аднапавярховы будынак з чатырохсхільным дахам, які быў накрыты гонтам. Было 4 коміна, якія абагравалі будынак. Галоўны ўваход быў аформлены ў выглядзе порціка з двума парамі калон. Сядзіба размяшчалася на азёрнай тэрасе.
Палац да нашага часу не захаваўся і на яго месцы зараз знаходзяцца прыватныя дамы. Захаваўся парк, які па плошчы складае каля пяці гектараў. Спецыялісты налічваюць у парку каля ста відаў раслін. Сярод дрэваў пераважае ліпа. Ёсць таксама бяроза, рабіна, белая акацыя і іншыя пароды дрэваў. Уздоўж сцежак растуць дэкаратыўныя кустарнікі.
Каментары
Усяго каментароў: 0