Знай свой край

Знай свой край

Смаляны. Замак Белы Ковель

Замак

Замак

Беларусь, Віцебская вобл., Аршанскі р., Смаляны.

0

254

05.10.2024

Апісанне

Калісці Беларусь называлі краінай замкаў. Да нашага часу ў мястэчку Смаляны, або Смальяны, як іх часам называюць, дайшлі руіны велічнага замка, які пабудавалі магнаты Сангушкі. Замак пабудаваны ў 17 стагоддзі ў стылі рэнесанс. Быў абнесены абарончым рвом, які запаўняўся вадой. А вакол замка ў мястэчку і да гэтага часу існуе 2 праваслаўныя царквы і 1 каталіцкі касцёл.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Літаратурны

Літаратурны

Гістарычнае

Гістарычнае

Батанічны

Батанічны

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.60151233
Даўгата: 30.0542543

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.10.2024

Смаляны. Замак Белы Ковель.

У часы Вялікага княства Літоўскага на Беларусі было каля сотні замкаў. Замкі былі прыватныя і дзяржаўныя. У мястэчку Смаляны ў 17 стагоддзі мясцовыя магнаты Сангушкі пабудавалі сабе мураваную рэзідэнцыю ў модным тагачасным архітэктурным стылі рэнесанс. Паколькі Сангушкі былі ўладальнікамі і замка ў Ковелі , што в Украіне, то замак часам сталі называць Белы Ковель. Замак пабудаваны каля рачулкі Адроўкі і быў абнесены абарончым рвом, які запаўняўся вадой. І дагэтуль, у даждлівую пару, бывае, што да замка не падыйсці. Водны рубеж і дагэтуль абараняе замак. Сямён Сангушка будуе свой замак у пачатку 17 стагоддзя. Замак быў прамавугольны ў плане і меў арачную браму – уезд у выглядзе вежы.   Каля ўваходнай брамы пабудавана пяціярусная вежа, якая была высотнай дамінантай. Дэкор і арнамент аконных праёмаў, па меркаванню археолага Міхася Ткачова, сведчыць пра стылістычную сувязь з заходнееўрапейскай архітэктурай. Да нашага часу захавалася рамка – картуш пяціпавярховай вежы, што сведчыць аб галандскім архітэктурным уплыве. Унутры вежы была вінтавая лесвіца. У 17 стагоддзі князь Сангушка напрыканцы жыцця загадаў зрабіць фрэскавыя роспісы на рэлігійныя сюжэты. Замак шматразова руйнаваўся ў час войнаў. Але аднаўляўся. Заняпад пачаўся ў канцы 18 стагоддзя. А ў сярэдзіне 19 стагоддзя новы ўладальнік Сямёнаў прадаў замак на цэглу.

Зараз замак знаходзіцца ў руінах, але і яго парэшткі ўражваюць нас сваёй веліччу і прыгажосцю. Існуе тут і мясцовая легена – паданне, як і ў кожным прыстойным замку… Легенда аб Белай Панне, якая з'яўляецца каля замку ў час туманоў у белай вопратцы. Па адной з версій, гэта прывід каралевы Боны Сфорцы, якой пэўны час належылі Смаляны ў 16 стагоддзі.

Каментары

Усяго каментароў: 0