Смаляны. Касцёл Дзевы Марыі.
Храм
Беларусь, Віцебская вобл., Смаляны.
0
243
05.10.2024
Апісанне
Каля былой гандлёвай плошчы ў 17 стагоддзі магнаты Сангушкі заснавалі каталіцкі кляштар і касцёл. Пры кляштары існавала школа. Першапачаткова будынкі былі драўляныя, а ў 18 стагоддзі ўзведзены мураваны архітэктурны комплекс у стылі барока. Будынкі захаваліся да нашага часу часткова.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.60021342
Даўгата: 30.06047702
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.10.2024
Смаляны. Касцёл Дзевы Марыі
Мястэчка Смаляны мае векавую гісторыю і да нашага часу тут захавалася некалькі помнікаў архітэктуры. Калі вы будзеце вандраваць, то лепш сваю машыну пакінце на былой ганлёвай плошчы, дзе зараз прадуктовая крама і аўтрбусны прыпынак. І зрабіце пешаходную вандроўку па Смалянам. Адразу за крамай вы бабачыце вежы касцёла. Гэта над мястэчкам узвышаецца касцёл Дзевы Марыі. У 1680 годзе уладальнікі Смалянаў магнаты Сангушкі фундавалі касцёл і кляштар каталіцкага ордэна дамініканаў. Першыя збудаванні былі драўляныя. А мураваны касцёл і кляштар узвялі толькі ў сярэдзіне 18 стагоддзя ў стылі позняга барока. У часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі быў зачынены кляштар, які паступова пачаў прыходзіць у заняпад. А ў савецкія часы зачынілі і касцёл і ў яго памяшканні уладкавалі машына – трактарную станцыю. Касцёл пабудаваны ў стылі позняга віленскага барока – трохнефная двухвежавая базіліка з трансептам. Галоўны фасад хвалісты з нішамі для скульптур. Вежы шматярусныя паміж якімі знаходзіцца фігурны франтон. У касцёле ёсць сутарэнні. Касцёл і кляштар на сённяшні момант у занядбанні і патрабуюць тэрміновай рэстаўрацыі. У апошнія гады архітэктурны комплекс абнесены заборам.
Каментары
Усяго каментароў: 0