Знай свой край

Знай свой край

Смальяны. Магіла Тамаша Зана.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Смальянскі сельсавет

Апісанне

Ёсць месца, якое абавязкова варта наведаць у Смольянах - магіла польскага паэта-рамантыка Тамаша Зана на старых каталіцкіх могілках. Зан адыграў значную ролю ў развіцці новага літаратурнага кірунку - рэвалюцыйны рамантызм.

Вядомасць гэта месца набыло дзякуючы малюнку вядомага беларускага мастака, літаратара і музыканта Напалеона Орды, зробленага ім у 1877 годзе ў Смольянах. Малюнак так і называецца "Магіла Тамаша Зана".

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Каментары

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

10.06.2025

Магіла польскага паэта-рамантыка Тамаша Зана на старых каталіцкіх могілках.

Тамаш Зан нарадзіўся ў 1796 годзе ў Маладзечанскім раёне. Вучыўся ён у мужчынскай гімназіі ў Мінску, дзе пасябраваў з братамі Верашчакамі. Зан быў вельмі дружны з паэтам Адамам Міцкевічам. Пасля мужчынскай гімназіі Зан бліскуча скончыў Віленскі ўніверсітэт. Будучы студэнтам універсітэта, ён прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі таемных студэнцкіх груп, якія займаліся адукацыйнай і асветнай дзейнасцю.


У 1823 годзе ён быў арыштаваны і сасланы царскай уладай на Урал. Там ён вельмі актыўна займаўся геалогіяй і батанікай. Падчас экспедыцый па Ўрале ён знайшоў медную руду, золата і нафту. У Арэнбургу Тамаш Зан арганізаваў Музей мінералаў.

Пасля амністыі Зан працуе ў Санкт-Пецярбургу ў горным інстытуце. У 1846 годзе ён вяртаецца ў Беларусь, купляе маёнтак і і ажэніцца.


Літаратурная дзейнасць Тамаша Зана пачалася ў 1817 годзе. Сярод яго твораў балады, вершы, камедыі, у якіх адчуваецца ўплыў беларускага фальклору і энтаграфіі.


Памёр Тамаш Зан у 1855 годзе і быў пахаваны ў Смальянах на мясцовых каталіцкіх могілках. На яго магіле ўстаноўлена мемарыяльная пліта з эпітафіяй на польскай мове. Магіла размешчана ў цэнтры могілак на невялікім узвышшы. У дадзены час яна знаходзіцца ў добрым стане.


У 1996 годзе, да 200-годдзя з дня нараджэння Тамаша Зана, пашкоджанні на могілках былі адноўлены. Побач пахаваныя яго жонка і сын - на іх магілах такія ж помнікі. Удзячныя нашчадкі шануюць памяць пра беларуска-польскага паэта і грамадскага дзеяча.


У 2013 годзе Белгазпрамбанк у рамках рэалізацыі праекта "Арт-Беларусь" набыў у прыватнага ўладальніка карціну Валенсія Ваньковіча "партрэт Тамаша Зана" (1837-1839 г.г.). Імя Зана носіць адна з вуліц горада Гродна. Мемарыяльная дошка ў яго гонар ёсць у вёсцы Мясота, на яго малой радзіме. Устаноўлена яна на будынку школы. Яго імя носіць араграфічнае ўзвышша на Паўднёвым Урале. А таксама вобраз Тамаша Зана паказаў у сваім творы "Дзяды" А.Міцкевіч.

Каментары