Смаляны. Спаская царква
Храм
Беларусь, Віцебская вобл., Аршанскі р., Смаляны, вул. Спаса - Праабражэнская, 4 А.
0
242
05.10.2024
Апісанне
Унікальным помнікам драўлянай архітэктуры ў Смалянах з'яўляецца Спаская царква 18 стагоддзя. Яна пабудавана ў самым цэнтры мястэчка і знаходзіцца паміж гандлёвай плошчай і замкам. Храм мае ў адным будынку 2 царквы. Пабудавана ў стылі барока. Захаваліся роспісы 18 стагоддзя. У савецкія часы тут быў калгасны вінзавод. Зараз храм адрамантавалі. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.599821
Даўгата: 30.057875
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.10.2024
Смаляны. Спаская царква
У Смалянах па шляху да замка вы пабачыце з левага боку драўляную Спаскую царкву, пабудаваную ў 18 стагоддзі. Спачатку царква належыла ўніятам, а ў часы Расійскай імперыі была перададзена праваслаўным вернікам. У 1930 - я гады пры савецкай уладзе ў царкве размясцілі мясцовы спіртзавод. Царква пабудавана ў стылі барока ў традыцыях беларускага драўлянага дойлідства. Царква складаецца з двух частак: ніжняй часткі мураванай і верхняй драўлянай. У сваёй аснове будынак – гэта ў плане прамавугольны зруб даўжынёй 18 метраў, а шырынёй 13 метраў. Вышыня храма каля 22 метраў. Над уваходам храма размешчаны хоры, а на купале ў інтэр'еры захаваліся роспісы 18 стагоддзя з выявай 12 апосталаў. Апосталы намаляваны ў поўны рост. Выканананы роспісы тэмперай на дошках. Галоўны фасад двухвежавы. Вежы шматярусныя. У апошнія гады царква была адрамантавана. У храме знаходзіцца некалькі старадаўніх абразоў: «Жонкі – міраносіцы» 18 стагоддзя, «Каранаванне Маці Божай» 18 стагоддзе, «Укрыжаванне» 19 стагоддзе, «Святы Мікола» 19 стагоддзе, «Тайная вячэра» 19 стагоддзе. У цокальным ярусе ёсць таксама яшчэ адна мураваная царква.
Каментары
Усяго каментароў: 0