Смаляны. Царква Святога Аляксея
Храм
Беларусь, Віцебская вобл., Аршанскі р., Смаляны.
0
243
05.10.2024
Апісанне
На ускраіне мястэчка Смаляны ў 19 стагоддзі была пабудавана мураваная царква Святога Аляксея. Царкву адразу не заўважыш. Але калі вы прыедзеце ў Смаляны і ў самым цэнтры пачнеце аглядаць наваколле, то пабачыце ў далечыці высокую вежу з чырвонай цэглы. Гэта і ёсць наш гістарычны помнік. Царква захавалася да нашага часу занядбаная. Побач з ёй знаходзіцца капліца – пахавальня.
Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Крушня

Паркавая зона

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.59540895
Даўгата: 30.05627132
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.10.2024
Смаляны. Царква Святога Аляксея
У 1864 годзе ў Смалянах на ўскраіне мястэчка была пабудавана з чырвонай цэглы царква ў гонар Святога Аляксея. Храм з'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна – рускага стылю. І пабудавана па тагачасным канонам з 4 частак: Званіца, трапезная, малітоўная зала і трохгранная апсіда. Царква мае дзве вертыкальныя дамінанты: двухярусная чатырохгранная званіца, завершаная шатром і сферычны купал на васьмігранным светлавым барабане над чатырохсхільным дахам, які знаходзіцца над цэнтральным кубападобным аб'ёмам. На фасадах маюцца высокія арачныя аконныя праёмы. Побач з царквой з левага боку знаходзіцца капліца – пахавальня мясцовых дваран Цітовых, у якіх тут у Смалянах быў калісці маёнтак. Да нашага часу засталіся толькі гаспадарчыя будынкі і парк. Капліца каля царквы невысокая, чатырохгранная з крыптай – пахавальняй. Пахаванні разрабаваныя. Захавалася ў капліцы падлога, вылажаная каляровай пліткай з узорам. Царква і капліца знаходзяцца ў аварыйным стане.
Каментары
Усяго каментароў: 0