Крывошын. Парк сядзібы Патоцкіх "Рэпіхава".
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобл., Ляхавіцкі раён, Рэпіхава.
Апісанне
Каля мястэчка Крывошын Ляхавіцкага раёна была сядзіба "Рэпіхава" графа Патоцкага. Тут быў пабудаваны палац, гаспадарчыя будынкі з флігелем і пасаджаны парк каля 6 гектараў. У парку была стайня і аранжарэя з кветкамі. Таксама створана водная сістэма з трох сажалак. На самым вялікім сажалцы створаны востраў.
Да нашага часу захаваўся парк, склеп, сажалкі. У парку ўсталяваны памятны знак беларускаму пісьменніку Яну Чачоту, бацька якога працаваў у Рэпіхаве аканомам.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона

Гідралагічны

Батанічны

Літаратурны
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.01.2025
Рэпіхава. Парк сядзібы Патоцкіх.
Сядзіба Рэпіхава знаходзіцца каля мястэчка Крывошын Ляхавіцкага раёна. Рэпіхава ўпершыню ўпамінаецца ў 1481 годзе, як ўласнасць Івана Ільініча. Потым зямля перайшла да Радзівіла Сіроткі. Радзівілы перадалі ўласнасць каталіцкаму ордэну езуітаў. А ў 1772 годзе па загаду караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага маёнтак перайшоў да Антонія Тызенгаўза.
Толькі напрыканцы 18 стагоддзя з'явіўся пастаянны гаспадар маёнтка – Пётр Патоцкі. У 1849 годзе гаспадаром становіцца Канстанцін Патоцкі. У пачатку 19 стагоддзя адбылося і заснаванне сядзібы з паркам. Парк складае 6 гектараў з цэнтральнай ліпавай алеей, якая шырынёй 10 метраў. Было ў парку створана 3 сажалкі, якія маюць розную форму, а на самай вялікай сажалке ёсць востраў. Да вострава раней быў перакідны мосцік. У сажалках вырошчвалі рыбу такую, напрыклад, як карп і карась з шчупаком.
У парку была вялікая паляна з кветнікамі. На ўскраіне паляны была стайня і панскі палац. Пра сядзібе акрамя палаца былі гаспадарчыя пабудовы: паграбня, звярынец, флігель для кучара і повара. Палац і іншыя будынкі не захаваліся да нашага часу, акрамя паграбні. Частка парка выкарыстоўвалася пад агарод. Тут была аранжарэя, парнікі, дом садоўніка і пітомнік раслін. На сённяшні дзень у парку налічваецца каля 50 відаў раслін.
У парку ёсць памятны валун, які прысвечаны класіку беларускай літаратуры Яну Чачоту(1796 - 1847). Чачот правёў у Рэпіхава свае дзіцячыя гады, бо яго бацька тут працаваў эканомам.
Таксама на ўскрайку парка ёсць магіла нямецкіх салдат часоў Першай сусветнай вайны, бо побач праходзілі баі і вайна пакінула свой след у гісторыі сядзібы.
У перыяд Польскай дзяржавы 1921 – 1939 гады уласнікам сядзібы быў граф Баляслаў Патоцкі. Граф жыў у Рэпіхава да 1939 годзе і загінуў у час абароны Варшавы ад гітлераўскіх войск. А графіня Патоцкая была эвакуіравана на англійскам самалёце і ў далейшым жылаў ЗША. У сядзібе ў савецкія часы была арганізавана бальніца. Частка будынкаў было знішчана ў час апошняй вайны.