Мілавіды. Царква Сергія Раданежскага.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Мілавіды.
Апісанне
У мястэчку Мілавіды Баранавіцкага раёна ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі была пабудавана мураваная праваслаўная царква Сергія Раданежскага. Першы драўляны храм быў пабудаваны яшчэ ў 17 стагоддзі. Новы мураваны храм створаны ў рэтраспектыўна–рускім стылі. Складаецца з асноўных 4 частак. У інтэр'еры маюцца абразы з папярэдняга старажытнага храма. У апошнія гады будынак быў адрамантаваны. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.02.2025
Мілавіды. Царква Сергія Раданежскага.
На ускраіне мястэчка Мілавіды Баранавіцкага раёна зназодзіцца мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Сергія Раданежскага.
Першая царква ў Мілавідах была пабудавана ў часы Вялікага Княства Літоўскага і называўся храм у гонар Барыса і Глеба. Апісанне гэтага храма знаходзіцца ў матэрыялах уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў, і захоўваюцца гэтыя дакументы ў Мінску ў Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь.
Барысаглебскі храм быў узведзены па фундацыі мсціслаўскага войскага Корсака і Баканоўскага. У прыходзе лічылася 112 чалавек, а святаром быў Раман Трахімовіч. Наступную драўляную царкву пабудавалі і асвяцілі ў гонар Прасвятой Багародзіцы.
Новы мураваны будынак царквы Сергія Раданежскага быў створаны ў часы Расійскай імперыі ў 1865 годзе ў рэтраспектыўна–рускім стылі. Будаўніцтва вялося за дзяржаўны кошт, і было выдаткавана з казны каля сямі тысяч рублёў. Асвяцілі царкву ў лістападзе 1888 года.
Пры святыне было створана праваслаўнае брацтва з 1891 года. Працавала царкоўна–прыхадская школа і народнае вучылішча. Будынак узведзены па кананічным праваслаўным традыцыям і складаецца з асноўных чатырох частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда