Знай свой край

Знай свой край

Востраў. Царква Пятра і Паўла

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Ляхавіцкі район, Востраў.

0

137

13.01.2025

Апісанне

У Ляхавіцкім раёне ў мястэчку Востраў захавалася да нашага часу незвычайная драўляная праваслаўная царква Святых Пятра і Паўла. Першая царква ў мястэчку была пабудавана яшчэ ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Храм разабралі напрыканцы 18 стагоддзя, бо ён ужо прыйшоў у заняпад. Новую драўляную царкву пабудавалі ў 1910 годзе і асвяцілі яе ў гонар Пятра і Паўла. Храм узведзены ў псеўда – рускім стылі. Складаецца з 4 кананічных частак. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.8881659
Даўгата: 25.97695739

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.01.2025

Востраў. Царква Пятра і Паўла

Мястэчка Востраў знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне каля трасы Івацэвічы – Слуцк. Першая царква ў мястэчку вядома яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 16 – 17 стагоддзяў. Царква была асвечана ў гонар Святой Троіцы. З цягам часу храм састарэў і прыйшоў у заняпад – тады старую царкву разабралі. Гэта адбылося ў 1773 годзе. Першая царква належыла ўніяцкім вернікам.

 У 1862 годзе ў мястэчку была адчынена царкоўна – прыхадская школа. Якая ў той час тут працавала царква невядома – дакументаў і звестак не захавалася.

 На месцы старой царквы за сродкі прыхаджан ўзвялі новы храм, які асвяцілі ў гонар Святых Пятра і Паўла. У ліпені 1910 года  новую царкву асвяцілі. Царква працавала ўвесь час з года яе пабудовы: і ў час Вялікай Айчыннай вайны і ўсавецкі перыяд. У 1989 годзе ў храме быў створаны прыдзел у гонар Параскевы Пятніцы.

Царква захавалася да нашага часу і яна ўражвае нас сваёй архітэктурай, якая падобна не нейкі старажатны драўляны церам. Святыня пабудавана ў псеўда – рускім стылі.

Храм складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. У царкве ёсць тры ўвахода кожны з якіх аформлены ганкам і навесам з дахам і купалам – цыбулінай. Кожны навес абапіраецца на драўляныя слупы.

Каментары

Усяго каментароў: 0