Знай свой край

Знай свой край

Ганцавічы. Раёння краязнаўчы музей.

Музей

Музей

Беларусь, Брэсцкая вобл., Ганцавічы, вул. Заслонава, 1.

0

138

14.01.2025

Апісанне

У невялікім раённым гарадку Ганцавічы у самым цэнтры мястэчка знаходзіцца Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей. Установа культуры была адчынена ў 2002 годзе і налічвае калекцыю каля 5 тысяч экспанатаў. Экспазіцыя размяшчаецца ў 4 асноўных залах: «Прырода», «Археалогія», «Гісторыя» і «Сялянская хата». Асобныя раздзелы прысвечаны жыццю і творчасці Народнага паэта Якубу Коласу, які маладым настаўнікам працаваў у раёне і тэме Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Катэгорыі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Батанічны

Батанічны

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.7654983
Даўгата: 26.4260674

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.01.2025

Ганцавічы. Раёння краязнаўчы музей.

У раённым гарадку Ганцавічы ў 1997 годзе было прынята рашэнне аб адкрыцці краязнаўчага музея. І ў 2002 годзе адчынілі афіцыйна Раённы краязнаўчы музей і прымеркавалі гэта да юбелея Народнага паэта Якуба Коласа, якому адзначалі 120 год з дня нараджэння. Якуб Колас нейкі час працаваў настаўнікам у Ганцавіцкім раёне.


У Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі на сённяшні дзень налічваецца каля пяці тысяч экспанатаў, а плошча экспазіцыі 150 метраў квадратных. Асноўная экспазіцыя знаходзіцца ў чатырох залах: «Прырода». «Археалогія», «Гісторыя», «Сялянская хата».


Ёсць калекцыя па археалогіі, нумізматыкі, этнаграфічная, фотаматэрыялаў, абразоў 18 – 20 стагоддзяў і іншыя. Ёсць мноства ўнікальных рэчаў, такіх, напрыклад, як насценны гадзіннік, які падараваў імператар Расійскай імперыі Аляксандр ІІІ былому майстру чыгуначнай станцыі Малькавічы К. Крупенічу.


Этнаграфічная калекцыя складаецца з беларускага адзення і строяў, посцілак, паясоў, спадніц і рушнікоў. Аснобны раздзел у музеі прысвечаны жыццю і творчасці Якуба Коласа (1882 - 1956), які маладым настаўнікам працаваў у вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раёна.

Значнае месца ў музеі займаюць матэрыялы, якыя прысвечаны генацыду і падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Каментары

Усяго каментароў: 0