Знай свой край

Знай свой край

Ліпск. Касцёл Дзевы Марыі

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Ляхавіцкі район, Ліпск.

0

138

13.01.2025

Апісанне

У мястэчку Ліпск Ляхавіцкага раёна на цэнтральнай вуліцы знаходзіцца каталіцкі касцёл Дзевы Марыі. Першы касцёл у Ліпску ўзнік у часы Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку 18 стагоддзя. Касцёл быў драўляны двухвежавы. Новы мураваны каталіцкі храм пабудавалі ў 1910 годзе па фундацыі графа Патоцкага. Касцёл помнік архітэктуры ў стылі эклектыкі. У архітэктуры храма прысутнічаюць рысы барока, ракако і класіцызму. Над галоўным фасадам была надбудавана чатырохярусная вежа са шпілем, якая была знішчана ў час Першай сусветнай вайны. Касцёл адрамантаваны ў апошнія гады. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.83006692
Даўгата: 26.08999146

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.01.2025

Ліпск. Касцёл Дзевы Марыі

У мястэчку Ліпск Ляхавіцкага раёна ёсць мураваны каталіцкі касцёл, які асвяцілі ў гонар Дзевы Марыі.

Упершыню Ліпск сустракаецца ў дакументах у 1492 годзе. У часы Вялікага Княства Літоўскага ўваходзіў у склад Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1700 годзе ўпамінаецца першы каталіцкі касцёл, які быў драўляны з двухвежавым фасадам.

 Новы мураваны  касцёл  пабудаваны ў 1910 годзе. Храм узведзены за сродкі графа Патоцкага і клопатамі ксяндза К. Ваньковіча. Касцёл быў моцна пашкоджаны ў час Першай сусветнай вайны. Святыня была адноўлена ў часы Польскай дзяржавы пры ксяндзу М. Каладзеі.

 Касцёл мае стыль эклектыкі. У архітэктуры будынка прысутнічаюць рысы класіцызму, барока і элементы ракако. Касцёл трохнефная базіліка і мае бакавыя сакрысціі. Над галоўным фасадам была надбудавана чатырохгранная вежа – званіца з неабарочным купалам, які завершаны высокім шпілем. На галоўным фасадзе была створана балюстрада з дэкаратыўнымі вазамі.

Шматярусная вежа была знішчана ў час Першай сусветнай вайны. Дэкор на бакавых фасадах і часткова на галоўным фасадзе захаваўся да нашага часу. У апошнія гады касцёл быў адрамантаваны.

Каментары

Усяго каментароў: 0