Знай свой край

Знай свой край

Вольна. Траецкая царква.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Вольна.

0

128

31.01.2025

Апісанне

У мястэчку Вольна на пагорку ўзвышаецца Траецкая мураваная праваслаўная царква. Храм уваходзіць у склад палацава – паркавага ансамбля роду Слізняў.

Машыну можна пакінуць каля сажалкі і пайсці аглядаць векавы парк. Праз парк калі пройдзеце, то побач убачыце белакаменны храм у стылі ракако, або позняга барока.

У 18 стагоддзі царкву пабудавалі базыльяне – уніяцкі ордэн. У 19 стагоддзі храм перайшоў да праваслаўных. Царква адрамантавана ў апошнія гады. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.29623568
Даўгата: 26.23299381

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

31.01.2025

Вольна. Траецкая царква

У старажытным мястэчку Вольна Баранавіцкага раёна ёсць мураваны праваслаўны храм у стылі барока і парэшткі сядзібы роду Слізняў: парк з сажалкай і бровар з гаспадачымі пабудовамі.


У цэнтры мястэчка на пагорку знаходзіцца парк і царква. Яны зусім побач, і храм уваходзіў у склад палаца–паркавага ансамбля.


Мураваны двухпавярховы палац у стылі неаготыкі не дайшоў да нашага часую. А калі вы будзеце гуляць па парку, які складае некалькі гектараў, то выйдзеце да Траецкай царквы. Гэты храм адзін з самых прыгожых храмаў на Беларусі ў стылі позняга барока, або, некаторыя даследчыкі адзначаюць стыль, як ракако.


У часы Вялікага Княства Літоўскага гаспадары мястэчка Крыштаф Каменскі і яго жонка Алена Друцкая–Горская пабудавалі ўніяцкую царкву пры якой адчынілі базыльянскі манастыр са школай. 


У 1768 годзе ўніяты пабудавалі царкву Святой Троіцы мураваную. У школе пры манастыры вучыўся вядомы мастак, скульптар і архітэктар Рафал Слізень.


У 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі манастыр базыльянаў зачынілі і перадалі будынкі праваслаўнаму манастыру.


Помнік мураваная двухвежавая базіліка з трыма нефамі. Галоўны фасад аздоблены ляпным дэкорам. Вежы шматярусныя паміж якімі знаходзіцца фігурны баракальны франтон. Галоўны фасад умацаваны контрфорсамі.

Каментары

Усяго каментароў: 0