Знай свой край

Знай свой край

Паланэчка. Юр'еўскі касцёл.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, с. Паланічка.

0

245

09.10.2024

Апісанне

Вёска Паланэчка (Брэсцкая вобласць) вядома яшчэ з часоў Вялікага княства Літоўскага як рэзідэнцыя князя Радзівіла. У XVIII-XIX стагоддзях тут размяшчаўся адзін з найбуйных культурных і палітычных цэнтраў Беларусі. Палац і касцёл Святога Георгія (Юр'еўскі касцёл) пабудаваны ў неагатычным стылі.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.34674365
Даўгата: 26.25621984

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.10.2024

Паланэчка. Юр'еўскі касцёл.

Упершыню Паланэчка ўзгадваецца ў 16 стагоддзі. Росквіт Паланэчкі быў у часы Радзівілаў у 18 – 19 стагоддзях, калі быў пабудаваны палацава – паркавы ансамбль. Недалёка ад палацу на пагорку быў узведзены драўляны касцёл. Першы каталіцкі храм будуецца ў 1751 годзе і перабудоўваўся двойчы ў 19 стагоддзі. У плане будынак прамавугольны з пяціграннай апсідай. На галоўным фасадзе 2 чатырохгранныя шматярусныя вежа. Бакавыя фасады ўпрыгожаны высокімі стрэльчатымі вокнамі. У прасценках зроблены контрфорсы. У інтэр'еры маюцца хоры на якіх размяшчаецца арган 19 стагоддзя. Галоўны алтар двухярусны з разьбой і пазалотай. У інтэр'еры размешчана 2 мемарыяльныя дошкі, прысвечаныя князям Радзівілам. Лічыцца, што менавіта ў гэтым касцёле хрысцілі навукоўца і грамадскага дзеяча, нацыянальнага героя Беларусі і Чылі Ігната Дамейку (1802 - 1889). Каля храма засталіся старыя пахаванні. Ад касцёла ідзе дарога на Ішкалдзь, дзе з левага боку захаваліся парэшткі вадзянога млына.

Каментары

Усяго каментароў: 0