Знай свой край

Знай свой край

Малыя Жухавічы. Царква Раства Іаана Прадцечы

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі район, Малыя Жухавічы.

Апісанне

У мястэчку Малыя Жухавічы Карэліцкага раёна пабудавана драўляная царква. Храм узведзены ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Помнік за сваю гісторыю быў некалькі разоў адрамантаваны і перабудаваны. Узведзены храм у традыцыях народнага драўлянага дойлідства з рысамі мадэрну. У царкве знаходзілася Евангелле 15 стагоддзя, якое назвалі Малажухавіцкае. Евангелле створана напрыканцы 15 – пачатку 16 стагоддзя і спачатку кніга была на захаванні ў Віленскім беларускім музеі, а зараз евангелле апынулася ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы. У савецкія часы храм зачынілі, а перадалі вернікам у 1989 годзе. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.02.2025

Малыя Жухавічы. Царква Раства Іаана Прадцечы.

У мястэчку Малыя Жухавічы Карэліцкага раёна ёсць драўляная царква Раства Іаана Прадцечы. Храм узведзены ў часы Вялікага княства Літоўскага ў 1782 годзе. У часы Расійскай імперыі ў 1882 годзе пры храме адчынена царкоўнапрыхадская школа. Будынак некалькі разоў рамантаваўся і перабудоўваўся. 


У царкве доўгі час знаходзілася Евангелле 15 стагоддзя, якое назвалі Малажухавіцкае. Евангелле створана напрыканцы 15 – пачатку 16 стагоддзя і захоўвалася ў царкве мястэчка Малыя Жухавічы, пра што паведамляецца запіс на адной са старонак. Кніга была на захаванні ў Віленскім беларускім музеі з пачатку 1920 – х гадоў і да 1946 года. Затым евангелле апынулася ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы.


 У рукапісе налічваецца 347 старонак, якія напісаныя мастацкім паўуставам цёмна – карычневай і чырвонай фарбамі на царкоўнаславянскай мове з асаблівасцямі беларускай мовы. Кніга ўпрыгожана ініцыяламі, застаўкамі, фігурнымі мініяцюрамі з выявамі евангелістаў. Зусім нядаўна ў 2023 годзе было зроблена факсімільнае выданне з тыражом 99 асобнікаў кнігі.


Святыня пабудавана на сродкі мясцовага памешчыка Несіяслаўскага. У 1876 годзе праведзены рамонт падмурка. 

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкія часы храм зачынілі.

Напрыканцы існавання СССР у 1989 годзе царкву вярнулі праваслаўным вернікам. Храм адрамантавалі. Царква дзейнічае.

Каментары