Знай свой край

Знай свой край

Задзвея. Сядзiба Межаеўскіх – Чачотаў.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Задвея.

0

55

01.02.2025

Апісанне

У мястэчку Задзвея Баранавіцкага раёна засталіся парэшткі сядзібы Межаеўскіх – Чачотаў. Мястэчка вядомае з 15 стагоддзя і было ўладаннем розных гаспадароў. У 18 – пачатку 20 стагоддзя мястэчкам валодалі Межаеўскія і род Чачотаў да 1939 года. Да нашага часу засталося некалькі мураваных гаспадарчых пабудоў. Асаблівую ўвагу прыцягвае будынак лядоўні ў неагатычным стылі. Будынак мураваны, накрыты двухсхiльным дахам і з круглымі вокнамі.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.31846423
Даўгата: 26.27715416

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

01.02.2025

Задзвея. Сядзiба Межаеўскіх – Чачотаў.

У Баранавіцкім раёне каля вялікіх мястэчак Вольна і Паланэчка ёсць зусім побач невялікае мястэчка Задзвея. У мястэчку была панская сядзіба і засталося некалькі цікавых гаспадарчых пабудоў.


Задзвея ўпершыню ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах у 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Уваходзіла ў склад Навагрудскага павета і належыла спачатку Чамровічам, а потым магнатам Гаштольдам. У 17 – 19 стагоддзях гаспадары ў мястэчку Макушынскія, Межаеўскія і Чачоты. Пры Чачотах быў пабудаваны палац і касцёл, якія не захаваліся да нашага часу. Палацава–паркавы ансамбль пабудаваны ў 18 стагоддзі, а па некаторых крыніцах - значна раней.


З роду Межаеўскіх паходзіць удзельнік напалеонаўскіх войн Мацей Межаеўскі, які за храбрасць атрымаў асабістую павагу Напалеона. А ўжо яго ўнучка ў 1891 годзе выйшла замуж за Ігната Чачота, і да 1939 года сядзіба ў Задзвеі належыла роду Чачотаў.


Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі.

З 1921 па 1939 года ўваходзіла ў Польскую дзяржаву.


Да нашых дзён ад сядзібы захавалася некалькі мураваных пабудоў.

Асаблівую ўвагу прыцягвае будынак лядоўні, які худчэй нагавадвае нам нейкую капліцу, ці храм. Лядоўня ўзведзена ў першай палове 19 стагоддзя пры Межаеўскіх. У плане будынак мае форму квадрата, круглыя вокны і двухскатны дах. Будынак узведзены ў стылі неаготыкі. Акрамя лядоўні засталося яшчэ некалькі мураваных гаспадарчых пабудоў.

Каментары

Усяго каментароў: 0