Паланэчка. Парэшткi вадзянога млына.
Славутасьць
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Паланэчка.
0
69
02.02.2025
Апісанне
У мястэчку Паланэчка Баранавіцкага раёна захаваўся палацава – паркавы ансамбль сядзібы магнатаў Радзівілаў і драўляны касцёл Святога Юрыя 18 стагоддзя. Радзівілы пабудавалі тут мураваны палац і гаспадарчыя пабудовы. На выяздзе з Паланэчкі на Ішкалдзь захаваліся руіны вадзянога млына, які пабудаваны ў пачатку 19 стагоддзя з бутавага камяня і цэглы.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.34475811
Даўгата: 26.26819322
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.02.2025
Паланэчка. Парэшткi вадзянога млына.
У Баранавіцкім раёне ёсць мястэчка Паланэчка, дзе захаваўся палацава – паркавы ансамбль, які належыў магнатам Радзівілам. У мястэчку захаваўся мураваны палац, драўляны касцёл з плябанью і мураваны млын 19 стагоддзя.
Упершыню ў гістарычных крыніцах Паланэчка ўпамінаецца ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі. Уваходзіла ў склад Навагрудскага павета і належыла Рудамінам – Дусяцкім.
Наступнымі гаспадарамі сталі магнаты Радзівілы, якія ў 17 – 19 стагоддзях пабудавалі мураваны палац з гаспадарчымі пабудовамі. У палацы захоўвалася вялікая калекцыя мастацкіх твораў, нумізматычная калекцыя, бібліятэка і архіў. Гаспадаром сядзібы ў 18 стагоддзі быў кампазітар і драматург, дзяржаўны дзеяч Мацей Радзівіл (1749 – 1800). Да Радзівіла ў госці ў 1777 годзе завітаў расійскі пісьменнік Дзяніс Фанвізін, які пакінуў запісы аб мястэчку.
У 1751 годзе ў Паланэчке пабудавалі драўляны касцёл Святога Юрыя.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Паланэчка апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
У 1819 годзе на ўскрайку мястэчка быў пабудаваны мураваны двухпавярховы млын, які быў пабудаваны з бутавага камяня і цэглы. Да нашага часу захаваліся руіны будынка. У сцяне млына ўмараваны камень з датай пабудовы будынка.
Млын знаходзіца прама па шляху на выяздзе з Паланэчкі на Ішкалдзь на маленькай рачулке Змейка.
Каментары
Усяго каментароў: 0