Бартнікі. Капліца і сядзіба роду Слізняў.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі раён, Бартнікі.
0
105
31.01.2025
Апісанне
Недалёка ад мястэчка Вольна Баранавіцкага раёна ёсць вёска Бартнікі, дзе засталася сядзіба і капліца роду Слізняў. Капліца каменная ў стылі неаготыкі, узведзена ў 19 стагоддзі на мясцовых могілках. Цяпер будынак знаходзіцца ў аварыйным стане. Сядзібны дом драўляны аднапавярховы. У сядзібе нарадзіўся вядомы беларускі жывапісец, мадэльер і скульптар Рафаіл Ратша Слiзень (1804 - 1881).
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.30549333
Даўгата: 26.18355237
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
31.01.2025
Бартнікі. Капліца і сядзіба роду Слізней.
У Баранавіцкім раёне недалёка ад мястэчка Вольна ёсць невялікая вёска Бартнікі, дзе да нашага часу захавалася драўляная сядзіба і капліца роду Слізняў.
Капліца ўзведзена на пагорку на мясцовых могілках у неагатычным стылі ў 1839 годзе. У плане мае круглую форму. Па перыметры ў сценах зроблены байніцы. На вялікі жаль, капліца зараз знаходзмцца ў аварыйным стане і яе неабходна тэрмінова рамантаваць, бо праваліўся дах і пайшлі шчыліны праз сцены.
Захаваўся да нашага часу драўляны дом сядзібы роду Слізняў, які ўзведзены ў 19 стагоддзі. Будынак драўляны аднапавярховы.
У сядзібе нарадзіўся вядомы беларускі жывапісец, мадэльер і скульптар Рафал Ратша Слізень (1804 - 1881). Спачатку вучыўся ў мястэчку Вольна ў базыльянаў у школе. Затым працягнуў адукацыю ў езуіцкай акадэміі ў Полацку. Вучыўся ў Вільні ў вядомых мастакоў Яна Рустэма і Казіміра Ельскага. Затым працаваў у Пецярбургу і вярнуўся ў сядзібу ў Вольна пад Баранавічамі, дзе актыўна займаўся творчасцю. Стварыў мастацкую калекцыю скульптурных партрэтаў сваіх сваякоў і знаёмых. Зрабіў медальёны вядомых пісьменнікаў і дзеячоў: Яна Чачота, Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў і многіх іншых.
Каментары
Усяго каментароў: 0