Вольна. Сядзіба рода Слізняў.
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Вольна.
Апісанне
У мястэчку Вольна Баранавіцкага раёна захавалася часткова сядзіба роду Слізняў. Пейзажны парк каля 7 гектараў размяшчаецца на пагорку. У парку ёсць векавыя дрэвы. Мураваны палац быў разабраны пасля вайны. Да нашага часу застаўся бровар і некалькі гаспадарчых пабудоў. Насупраць парка ёсць сажалка з востравам. На востраў можна зараз патрапіць праз невялікі пешаходны мосцік. Каля парка ўзвышаецца мураваная ўніяцкая Траецкая царква.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
31.01.2025
Вольна. Сядзіба рода Слізняў.
У мястэчку Вольна Баранавіцкага раёна захавалася ўнікальная Траецкая царква ў стылі барока і парэшткі сядзібы роду Слізняў: парк з сажалкай і бровар з гаспадарчымі пабудовамі.
Калі праедзеце на пагорку царкву, то далей адразу за агароджай храма пачынаецца векавы парк, дзе калісці быў мураваны палац. А з правага боку будзе сажалка каля парка. У сажалке ёсць востраў, на які можна патрапіць праз пешаходны мост.
Парк мае статус помніка прыроды. Сядзіба ў Вольна ўпершыню сустракаецца ў крыніцах у 16 стагоддзі. Было ў той час 4 жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы: бровар, пякарня, лазня і іншыя пабудовы. У 17 стагоддзі пабудаваны палац. У тыя часы тут гаспадарамі быў род Каменскіх. У гэты час Каменскія фундавалі мураваную ўніяцкую царкву ў Вольна і пры храме была адчынена школа базыльянаў.
Затым сядзібай валодалі Чацвярцінскія, а затым набыў маёнтак Ян Слізень. Яго сын Рафал Слізень быў вядомым мастаком, архітэктарам і скульптарам. У 19 стагоддзі каля сажалкі быў пабудаваны бровар. Род Слізняў валодаў мястэчкам да прыхода савецкай улады ў 1939 годзе і апошняй тут гаспадыняй была Іза Слізень.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны палац быў разабраны і на яго месцы ўзведзены мясцовы Дом культуры.
У пачатку 19 стагоддзя палац быў перабудаваны ў стылі неаготыкі. У палацы была вялікая бібліятэка, якую Генрых Слізень вывез у Варшаву перад вайной. Да нашага часу захаваўся пейзажны парк плошчай каля сямі гектараў.