Нача. Сядзіба Чарноцкіх
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобл., Ляхавіцкі район, Нача.
0
132
13.01.2025
Апісанне
У мястэчку Нача Ляхавіцкага раёну захавалася сядзіба з паркам і возерам. Упершыню Нача ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага з 15 стагоддзя. Належыла спачатку шляхцічам Неміровічам, потым Барташу Табаровічу, а потым яго сыну Яну Табаровічу. Потым яшчэ некалькі разоў змяняліся гаспадары. Напрыканцы 18 стагоддзя мястэчка набылі Чарноцкія і заснавалі тут свой радавы маёнтак. Быў пабудаваны палац і гаспадарчыя будынкі. Пасаджаны пейзажны парк. Палац з паркам захаваліся да нашага часу.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Батанічны

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.0344487
Даўгата: 26.4239953
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.01.2025
Нача. Сядзіба Чарноцкіх
Упершыню Нача ўпамінаецца ў 15 стагоддзі і належыла розным гаспадарам. Потым мястэчка стала маёмасцю караля і вялікага князя літоўскага. Кароль Сігізмунд Аўгуст перадаў Начу роду Брындзаў і з тых часоў назва мястэчка стала Нача Брындзаўская. Напрыканцы 16 стагоддзя мясцовы маёнтак належыць роду Падарэўскіх. Затым гаспадарамі тут сталі каталіцкі ордэн езуітаў. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Нача стала часткай Слуцкага ўезда Мінскай губерніі.
Пасля далучэння да Расійскай імперыі маёнтак быў канфіскаваны ў езуітаў і яго выкупіў у 1798 годзе Францішак Ксаверы Чарноцкі. Гэты вядомы род на Беларусі быў гаспадаром у Начы да 1939 года да далучэння да Савецкай Беларусі. У 1810 годзе Міхал Чарноцкі, сын Казіміра, заснаваў шляхецкую радавую сядзібу і пабудаваў палац. Быў таксама побач з палацам заснаваны пейзажны парк. Наступным гаспадаром сядзібы быў сын Міхаіла Казімір. Потым сын Казіміра Міхаіл.
Другі сын Казіміра Напалеон Чарноцкі (1866 - 1937) стаў вядомым беларускім перакладчыкам і публіцыстам. Вучыўся ў Слуцку ў гімназіі. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт і атрымаў медыцынскую адукацыю. Быў сябрам таемных студэнцкіх гурткоў і за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях ў 1890 годзе быў выключаны з універсітэта. Пасля гэтых падзей Напалеона Чарноцкага выслалі ў бацькоўскі маёнтак у Начу, дзе ён жыў пад наглядам паліцыі. Потым жыў у Канадзе, Варшаве і Вільні. Затым жыў у Шчучынскім раёне, дзе заснаваў плантацыю лекавых раслін.
Апошнім гаспадаром маёнтка ў Начы быў СIгізмунд Чарноцкі, які памёр у Варшаве ў 1953 годзе.
У 1910 – 1915 гадах палац у маёнтку быў перабудаваны і пашыраны па праекту А. Крыжаноўскага. І ў такім выглядзе будынак дайшоў да нашага часу. У савецкія гады ў палацы быў завод мясцовага калгасу.
Да нашага часу захаваўся палац з гаспадарчымі пабудовамі, парк з прудам і пахаванні Чарноцкіх.
Каментары
Усяго каментароў: 0