Знай свой край

Знай свой край

Сіняўка. Будынак былой паштовай станцыі.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобласць, Клецкі раён, вёска Сіняўка, вул. шасейная 38

Апісанне

Будынак былой паштовай станцыі ў Сіняўцы - характэрны ўзор архітэктуры позняга класіцызму. Размешчаны паблізу трасы Масква-Брэст, ён з'яўляецца важным гістарычным сведчаннем эпохі развіцця дарожнай інфраструктуры Расійскай імперыі. Сёння будынку прысвоена III катэгорыя каштоўнасці.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

08.08.2025

Будынак былой паштовай станцыі ў аграгарадку Сіняўка - характэрны ўзор архітэктуры позняга класіцызму.

Паштовая станцыя ў гэтай мясцовасці была адкрыта ў 1843 годзе, задоўга да афіцыйнага запуску Маскоўска-Варшаўскай шашы ў 1851 годзе, калі ўздоўж гасцінца было пабудавана 37 аналагічных станцыйных дамоў.


Сіняўская станцыя адносілася да 3-га разраду і служыла важным пунктам на шляху руху паштовых экіпажаў і карэт. Двойчы на тыдзень тут праходзіла пошта, якая дастаўляла карэспандэнцыю з Масквы ў Варшаву. Беларускі падарожнік Павел Шпілеўскі, які наведаў станцыю ў 1858 годзе, пакінуў яе апісанне ў сваёй кнізе "Падарожжа па палескім краі".


З "Памятнай кніжкі Мінскай губерні" за 1887 год вядома аб рабоце Івана Рамідаокi, прыёмшчыка Сіняўскага паштовага аддзялення. Ён быў узнагароджаны медалём за ўдзел у вайне 1855-1856 гг.і падаўленні паўстання 1863-1864 гг. таксама ў штаце станцыі знаходзіліся начальнік тэлеграфнай станцыі Уладзімір Палубінскі, кавалер ордэна Св. Станіслава III ступені, выпускнік Беластоцкай гімназіі, і два тэлеграфісты: Іван Голуб і Юрый Шлягер.


Акрамя паштовых і тэлеграфных паслуг, станццыя ажыццяўляла прыём рознай карэспандэнцыі і падавала коней для прагонаў па цане 3 капейкі за вярсту за адзін конь. 


У цяперашні час будынак належыць Дэу-65 г. Нясвіжа, які абслугоўвае прылеглы ўчастак дарогі.

Дзякуючы праведзенаму капітальнаму рамонту, гістарычны помнік знаходзіцца ў даволі добрым стане і працягвае прыцягваць увагу сваёй архітэктурай і багатай гісторыяй.

Каментары