Ляхавічы. Замак
Славутасьць
Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Ляхавічы, вул. Леніна.
0
286
06.10.2024
Апісанне
У цэнтры невялікага гарадка Ляхавічы каля рачулкі Ведзьма ўсталяваны невялікі памятны знак у гонар сярэднявечнага замка, які існаваў на гэтым месцы ў часы Вялікага княства Літоўскага. Замак пабудавалі магнаты Хадкевічы ў 16 стагоддзі. Фартэцыя вытрымала шматліікія аблогі і прыступы ў час войнаў. Да нашых дзён захаваўся фрагмент землянога вала.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона

Гідралагічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.04059923
Даўгата: 26.25827738
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.10.2024
Ляхавічы. Замак.
Калі будзеце ехаць з Баранавіч у Ляхавічы па цэнтральнай вуліцы, то, як пераедзеце невялікую рачулку пад прыгожай назвай…Ведзьма, з левага боку праз дарогу, каля прыпынку, вы пабачыце невялікі памятны знак, зроблены з валуна. На гэтым месцы ў 16 – 18 стагоддзях быў магутны бастыённы замак. Замак будаваў напрыканцы 16 стагоддзя вядомы беларускі палкаводзец, грамадскі і палітычны дзеяч, граф Ян Караль Хадкевіч. У 1595 годзе замак вытрымаў шткурмы казацкіх войск Севярына Налівайкі. У час вайны паміж Царствам Маскоўскім і Рэччу Паспалітай у сярэдзіне 17 стагоддзя замак некалькі разоў спрабавалі ўзяць маскоўскія войскі пад кіраўніцтвам Аляксея Трубяцкога і Івана Хаванскага, але замак выстаяў. Паўночная вайна таксама не абыйшла умацаванні Ляхавічаў і тут са сваімі войскамі пабывалі кароль Станіслаў Ляшчынскі і цар Пётар І. Напрыканцы 18 стагоддзя замак прыйшоў у поўны заняпад. Замкавыя ўмацаванні былі ўзведзены на беразе ракі Ведзьма на ўзвышшы. Быў абнесены абарончым рвом, які запаўняўся вадой. У плане замак меў форму чатырохвугольніка памерам 175 на 220 метраў. было 4 земляныя бастыёны і брустверы. У нутры земляных умацаванняў стаяў двухпавярховы мураваны палац у стылі рэнесансу. На замкавых умацаваннях была 31 гармата, адлітыя ў пачатку 17 стагоддзя і іншая зброя. Некалькі год таму на месцы замка быў усталяваны памятны знак.
Каментары
Усяго каментароў: 0