Знай свой край

Знай свой край

Туча. Сядзіба Яленскіх.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобл., Клецкі район, Туча.

Апісанне

У мястэчку Туча Клецкага раёна ёсць сядзіба шляхецкага рода Яленскіх. Мястэчка належыла Яленскім з пачатку 17 стагоддзя да 1939 года да прыходу савецкай улады. У 18 стагоддзі пабудаваны мураваны аднапавярховы палац у стылі класіцызму, які захаваўся да нашага часу. Вакол палаца пасаджаны парк і ўзведзена некалькі гаспадарчых пабудоў з цэглы і дрэва. Мураваныя будынкі пабудаваны ў стылі прамысловай цаглянай архітэктуры. У савецкія часы ў палацы знаходзілася кантора мясцовага калгаса.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Паркавая зона

Паркавая зона

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

10.03.2025

Туча. Сядзіба Яленскіх

     У Клецкім раёне ў мястэчку Туча захавалася панская сядзіба Яленскіх. Мястэчка знаходзіцца прама на трасе Р – 43 і таму даехаць да помніка вельмі проста.

      У часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1630 – х гадах мястэчка Туча стала належыць роду Яленскіх. Гэта старажытны шляхецкі род, які меў герб «Корчак». Сядзіба належыла Яленскім да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе.

          Першым гаспадаром гэтых мясцінаў быў Павел Яленскі, партрэт якога захаваўся да нашага часу. Маёнтак Туча быў вялікі і ўключаў у сябе некалькі вёсак і мястэчак: Капаткевічы, Дунайчыцы, Лучыцы і Людзяневічы. Акрамя гэтага маёнтка Ялевічы мелі яшчэ маёнткі ў Мазырскім павеце і ў Навагрудскім ваяводстве.

       Пасля Паўла Яленскага Тучай пачаў гаспадарыць яго сын Ян Яленскі. Ян займаў пасаду земскага пісара ў Мазырскім павеце. Потым быў земскім суддзёй. Выбіраўся паслом на сойм Рэчы Паспалітай ад Мазырскага павета ў 1669 і ў 1674 гадах. Абіраўся таксама дэпутатам у Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага ў 1726 годзе.

      Пасля Яна Туча перайшла да яго сына, якога звалі Антон Яленскі (1702 – 1731). Ён займаў пасаду падчашага ў Мазырскім павеце. Наступны гаспадар маёнтка быў сын Антона Гедэон Яленскі (1712 – 1798), які быў навагрудскім кашталянам ў 1780 – 1795 гадах.

        Напрыканцы 18 стагоддзя ў Тучы Яленскія пабудавалі аднапавярховы мураваны палац. Будынак узведзены ў стылі класіцызму з порцікам, які ўпрыгожаны чатырма калонамі іанічнага ордэра. Побач з палацам пасаджаны парк. Перад палацам створаны газон і ўзведзена брама. Ад уязной брамы да палаца вяла алея. На працягу 19 стагоддзя Яленскія ўзводзілі новыя гаспадарчыя будынкі ў сядзібе.

     У часы Першай сусветнай вайны палац быў разрабаваны. Былі разрабаваныя калекцыі і ў тым ліку слуцкія паясы, якіх было некалькі дзясяткаў. Пасля Рыжскага міру 1921 года да 1939 года мястэчка ўваходзіла ў склад Польскай дзяржавы. У пачатку 1920 – х гадоў сядзіба і палац былі адноўлены пасля вайны. У гэты час гаспадаром сядзібы быў Марыян – Казімір Яленскі (1864 – 1922). Апошняй гаспадыняй была яго дачка – Ядвіга Яленская.

      Да нашага часу захаваўся мураваны палац, некалькі гаспадарчых пабудоў і часткова парк.

Каментары