Грушаўка. Капліца Рэйтанаў
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Ляхавіцкі р., Грушаўка.
0
281
06.10.2024
Апісанне
Як будзеце ехаць з Ляхавічаў у Грушаўку - перад самым пачаткам сядзібы з правага боку знаходзіцца поле за якім праз метраў 500 каля леса бачная мураваная капліца. Гэта не проста храм, а капліца – пахавальня шляхецкага роду Рэйтанаў. Каля капліцы ўсталяваны памятны знак у гонар нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана.
Катэгорыі

Крушня

Літаратурны

На рэстаўрацыі

Батанічны

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.02515012
Даўгата: 26.3233254
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.10.2024
Грушаўка. Капліца Рэйтанаў
Капліца – пахавальня пабудавана ў пачатку 20 – га стагоддзя з цэглы. Капліцу акружае па перыметру мураваная агароджа з гатычнай брамай. У часы Польскай дзяржавы ў 1930 – х гадах перад капліцай быў усталяваны помнік Тадэвушу Рэйтану (1740 – 1780) – нацыянальнаму герою Беларусі і Польшчы. Т. Рэйтан у час падзелу Рэчы Паспалітай на сейме пратэставаў супраць знішчэння сваёй Радзімы і ў знак пратэсту лёг крыжам перад выхадам са словамі: «Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!» У гонар Тадэвуша Рэйтана вядомы польскі мастак у 19 стагоддзі напісаў вядомую карціну «Рэйтан». Рэйтан памёр у сваім маёнтку ў Грушаўцы, а пахаваны быў у Ляхавічах. На сённяшні момант яго магіла згублена. Капліца – пахавальня – помнік архітэктуры неаготыкі. Будынак прамавугольны ў плане аб'ём з трохграннай апсідай. Будынак умацаваны контрфорсамі. Пры ўваходзе ў капліцу знаходзіцца лесвіца ў склеп. Капліца ў занядбаным стане. Патрабуецца рэстаўрацыя. Некалькі год таму каля капліцы ўсталяваны памятны знак у гонар Тадэвуша Рэйтана.
Каментары
Усяго каментароў: 0