Ляхавічы. Касцёл Святога Іосіфа
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Ляхавічы, вул. Цітова, 6 А.
Апісанне
У горадзе Ляхавачы на ўскрайку мястэчка захаваўся касцёл Святога Іосіфа. Каталіцкі храм быў пабудаваны ў 1907 годзе па фундацыі Ю. Рэйтана. Храм узведзены ў стылі неаготыкі. Над галоўным фасадам была шматярусная вежа – званіца. Пасля вайны касцёл перабудавалі пад паліклініку, а вежу знеслі. Некалькі год таму будынак перадалі каталіцкім вернікам і быў праведзены рамонт. У 2019 года біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка асвяціў касцёл. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.01.2025
Ляхавічы. Касцёл Святога Іосіфа
На ўскраіне раённага цэнтра Ляхавічы знаходзіцца каталіцкі касцёл Святога Іосіфа. Каталіцкая святыня была пабудавана ў 1907 годзе на сродкі прадстаўніка старажытнага рода Ю. Рэйтана. Вялікія намаганні па ўзвядзенню храма прыклаў ксёнз К. Ваньковіч.
Святыня была асвечана ў 1910 годзе біскупам Янам Цепляком (1857 -1926) – доктар тэалогіі, рымска – каталіцкі царкоўны дзеяч на Беларусі і Літве.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў касцёл на службу прыязжаў ксёндз Вацлаў Пянткоўскі, які служыў у парафіі ў суседнім мястэчку Мядзведзічах. Праз нейкі час касцёл зачынілі і будынак перабудавалі пад медыцынскую ўстанову – тут была зроблена паліклініка. Пасля развала Савецкага Саюза праз нейкі час будынак вярнулі каталіцкім вернікам і быў праведзены рамонт.
У верасні 2019 года біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка асвяціў касцёл. Касцёл узведзены ў стылі неаготыкі.
Гэта трохнефная базіліка з адной вежай над галоўным фасадам. Вежа – званіца над фасадам васьмярык на чацвярыку. Галоўны ўваход аформлены ў выглядзе стрэльчатага партала. Па перыметру касцёла да сценаў былі прыбудаваны контрфорсы, якія завяршаліся пінаклямі. У інтэр'еры быў неагатачны алтар і амбон. Вежу – званіцу знеслі пасля вайны, калі тут зрабілі паліклініку. Да нашага часу захаваліся контрфорсы на бакавых сценах і паўкруглая апсіда, якая прыбудавана да асноўнага аб'ёма.