Знай свой край

Знай свой край

Падлессе. Царква Святога Духа.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Ляхавіцкі район, Падлессе.

0

125

13.01.2025

Апісанне

Мястэчка Падлессе Ляхавіцкага раёна вядомае з 15 стагоддзя. І спачатку мястэчка належыла вялікаму князю і каралю Сігізмунду Аўгусту. Да нашага часу ў Падлессі захавалася праваслаўная царква Святога Духа, якая была пабудавана ў 18 стагоддзі. Першую царкву пабудаваў князь Сапега ў 17 стагоддзі. У мястэчку існуе некалькі паданняў пра царкву. У храме захоўваецца цудадзейны абраз Падлескай Божай Маці. У часы Расійскай імперыі перад царквой пабудавалі мураваную браму–званіцу. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.08152153
Даўгата: 26.3717869

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.01.2025

Падлессе. Царква Святога Духа.

У мястэчку Падлессе Ляхавіцкага раёна ёсць драўляная царква Святога Духа ў якой захоўваецца цудадзейны абраз Маці Божай.

Паводле легенды перад пабудовай царквы адбылося яўленне цудадзейнага абраза Прасвятой Маці Божай. Ёсць яшчэ адно мясцовае паданне аб тым, што калісці ў 16 стагооддзі з Падлесся ў суседнюю вёску ішла сляпая дзяўчынка і калі яна падыйшла да крыжа з валуном на ўскрайку мястэчка, то яна празрэла. І на гэтым валуне дзяўчына пабачыла Багародзіцу. І тады жыхары на гэтым месцы пабудавалі шацёр, а потым капліцу.


Слава аб яўленні Багародзіцы ў Падлессі разыйшлася далёка па ўсім краі. І ў 17 стагоддзі мсціслаўскі ваявода князь Сапега, калі моцна захварэў, пешшу прыходзіў да мясцовага абраза Багародзіцы і пааабяцаў, што калі ачуняе, то пабудуе тут царкву. Пасля свайго выздараўлення Сапега ў 1637 годзе пабудаваў у мястэчку першую драўляную царкву. У сярэдзіне 18 стагоддзя на месцы старога храма ўзвялі новую святыню, якая захавалася да нашага часу.


Пабудове гэтага новага храма таксама папярэднічалі легендарныя падзеі.

У кіраўніка маёнтку Стара–Ляхавіч аднойчы шалёна панеслі коні і ў гэты час напужаўшыся ўпраўляючы пачаў маліцца Дзеве Марыі і паабяцаў новы храм пабудаваць за выратаванне. І коні спыніліся менавіта там, дзе зараз існуе храм.


У 1879 годзе ў царкве быў зроблены трохярусны іканастас з 12 абразамі. Па некаторым дадзеным абразы былі напісаны мясцовымі майстрамі. Цудатворны абраз Падлескай Божай Маці захаваўся да нашага часу. У 19 – пачатку 20 стагоддзя перад царквой была пабудавана мураваная брама – званіца.

Царква ўзведзена ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. У апошнія гады царква адрамантавана. Тэрыторыя каля храма добраўпарадкавана.

Каментары

Усяго каментароў: 0