Грушаўка. Сядзіба Рэйтанаў.
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобл., Ляхавіцкі р., Грушаўка.
0
266
06.10.2024
Апісанне
У Ляхавіцкім раёне ў мястэчку Грушаўка захавалася радавая сядзіба Рэйтанаў. Сам будынак сядзібы драўляны, а побаў знаходзіца парк і некалькі мураваных гаспадарчых будынкаў. Каля сядзібы недалёка ёсць мураваная капліца, дзе былі пахаваныя прадстаўнікі роду Рэйтанаў. Каля капліцы ўсталяваны памятны знак легендарнаму Тадэвушу Рэйтану.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Паркавая зона

Актыўны адпачынак

З дзецьмі

Батанічны

Экспазіцыя

Крушня

Літаратурны

На рэстаўрацыі
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.02471132
Даўгата: 26.34014821
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.10.2024
Грушаўка. Сядзіба Рэйтанаў
Грушаўка вядомая на ўсю Беларусь сядзібна – паркавым ансамблем шляхецкага роду Рэйтанаў і займае плошчу каля 14 гектараў. Захаваўся драўляны палац, мураваныя флігелі і гаспадарчыя будынкі, а таксама капліца – пахавальня. Вакол палаца размсціўся парк і алеі. Калі вы будзеце ў Грушаўку ехаць з Ляхавіч, то перад самым мястэчкам, па заканчэнні леса з права ёсць грунтовая дарога, якая вядзе да радавой капліцы. А праехаўшы крыху далей некалькі сот метраў вы апынецеся каля ўязной брамы і павярнуўшы на лева па цэнтральнай алеі пад'едзеце да палаца. З права вы пабачыце гаспадарчыя пабудовы, якія захаваліся да нашага часу. А з лева знаходзяцца ў парку парэшткі гаспадарчых пабудоў, якія ўзводзіліся з вялізных валуноў. Перад палацам знаходзіцца мураваны флігель 17 – 18 стагоддзя. За палацам таксама працягваецца парк з пабудовамі і сажалкай. Драўляны палац пабудаваны напрыканцы 19 стагоддзя на месцы былога мураванага будынка, які быў узведзены ў стылі класіцызма ў 18 стагоддзі. Доўгі час сядзіба знаходзілася ў занядбаным стане, але ў 2020 – м годзе пачалася рэстаўрацыя драўлянага палаца на дзяржаўныя грошы Рэспублікі Беларусь і сродкі з гранту Еўрасаюза. Будынак палаца драўляны з мансардай, прамавугольны ў плане з рысамі мадэрну. Каб завітаць на экскурсію ў Грушаўку, вам варта добра падрыхтавацца: пачытаць пра род Рэйтанаў і іх самага вядомага прадстаўніка Тадэвуша Рэйтана, апрануць зручны абутак і ўзяць добры фатапарат. Бо вас чакаюць незвычайныя прыродныя краявіды і цікавыя архітэктурныя пабудовы.
Каментары
Усяго каментароў: 0