Гнезна. Сядзіба Тарасовічаў.
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі Р., Гнезна.
0
234
28.11.2024
Апісанне
У мястэчку Гнезна ёсць старадаўні неагатычны касцёл і сядзіба Ромераў-Тарасовічаў. Каб дабрацца да каменнага палаца, вам трэба ад касцёла праехаць праз увесь пасёлак да парку з возерам.
Палац быў пабудаваны ў 19 стагоддзі Тарасавічамі. Будынак мураваны аднапавярховы. Побач знаходзіцца 2 флігеля, у некаторых крыніцах іх называюць як афіцыны. Побач знаходзяцца гаспадарчыя будынкі: стайня і будынак для захоўвання прадуктаў ('лядоўня'), і рэшткі парку з сажалкамі. Будынкі знаходзяцца ў добрым стане.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Гідралагічны

Батанічны

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.12136539
Даўгата: 24.35834855
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
28.11.2024
Гнезна. Сядзіба Тарасовічаў
Галоўнай дамінантай у мястэчку Гнезна з'яўляецца старажытны гатычны касцёл 16 стагоддзя. На ўскрайку мястэчка каля возера і парку ў 19 стагоддзі была пабудавана шляхецкая сядзіба.
Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах пра Гнезна адносіцца да 15 стагоддзя. У мястэчка было некалькі ўладальнікаў. У 18 стагоддзі сядзіба належыла Ромерам. А ў пачатку 19 стагоддзя перайшло да Тарасовічаў, якія ім валодалі да 1937 года. Апошнімі ўладальнікамі сталі Сташэўскія.
Палац мураваны аднапавярховы пабудаваны ў 19 стагоддзі. Цэнтральная частка будынка двухпавярховая з балконам, які трымаецца на чатырох слупах. Па абодва бакі ад дома знаходзяцца 2 флігеля: у адным была кухня, а ў другім канцылярыя.
Побач з палацам знаходзіцца парк, які складаеццаз 2 частак: пейзазжнай і рэгулярнай. Каля парку знаходзіцца невялікая рачулка Нятупа з некалькімі прудамі.
Захавалася да нашага часу некалькі гаспадарчых пабудоў, якія знаходзяцца недалёка ад палаца. Будынак мураванай лядоўні ў неагатычным стылі са стрэльчатымі вокнамі, якая накрыта чатырохсхільным дахам. Стайня падоўжаны мураваны будынак з паўкруглай уяздной брамай. Пры падыходзе да сядзібы захавалася мураваная брама.
Каментары
Усяго каментароў: 0